Нашчадкі паэта
Дачка А.Куляшова Валянціна Аркадзеўна (1936 – 2018).
У 1958 годзе скончыла філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў Беларускім таварыстве дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі, у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. З 1960 года жыла ў Сафіі (Балгарыя), працавала настаўніцай сярэдняй школы, вучылася ў аспірантуры (па беларускай мове і літаратуры) Сафійскага ўніверсітэта, была рэдактарам-перакладчыкам на Балгарскім радыё. У 1967 годзе вярнулася ў Мінск. У 1967 – 1982 гг. – выкладчык кафедры рускай мовы БДУ, старшы рэдактар на Беларускім тэлебачанні, загадчык творчага аддзела Рэспубліканскага Дома работнікаў мастацтва.
Літаратурнай працай займаецца з 1967 года. Перакладае з балгарскай, польскай на рускую і беларускую мовы, а таксама з беларускай на рускую. У 1983 г. часопіс «Неман» апублікаваў пераклад рамана П.Вежынава «Весы». Аўтар літаратуразнаўчай аповесці-эсэ пра Аркадзя Куляшова «Лясному рэху праўду раскажу...» (1989) і сцэнарыя дакументальнага фільма пра Аркадзя Куляшова «Край крынічны» (1972).
Склала «Анталогію беларускага апавядання» (на балгарскай мове, Сафія, 1968), фотаальбом «Аркадзь Куляшоў» (1985), кнігу «Маналог» А.Куляшова (1989), збор твораў А.Куляшова ў 2 тамах (Масква, 1989).
Унук Уладзімір Хрыставіч Бербераў – беларускі дудар і фалькларыст, лідар фолк-гурта «Ліцвіны»
Унучка Вольга Валер’еўна (Алеся Іса)
Сын А.Куляшова Уладзімір Аркадзевіч (1938), матэматык
Унук Мікалай Уладзіміравіч
Унук Дзмітрый Уладзіміравіч
Сын А.Куляшова Аляксандр Аркадзевіч (1946), матэматык
Унучка Дар’я Аляксандраўна
Унук Аркадзь Аляксандравіч
Праўнучка Аркадзя Куляшова Алеся Іса – маладая мастачка.
Такім чынам, эстафета творчасці ў нашчадках паэта прадаўжаецца.