menu_b.jpg

Пра канферэнцыю

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Куляшоўскія чытанні” прысвечана памяці вядомага беларускага паэта Аркадзя Аляксандравіча Куляшова. Спачатку канферэнцыя была агранізавана ў 2001 годдзе на факультэце славянскай філалогіі ўніверсітэта, а ўжо з 2015 года – на гісторыка-філалагічным факультэце.

Асноўныя яе напрамкі: літаратурная спадчына А.А.Куляшова, праблемы мовазнаўства, літаратуразнаўства і журналістыкі; мастацкая літаратура ў кантэксце філасофскіх, гістарычных, псіхолага-педагагічных даследванняў.

Штогод у рабоце канферэнцыі прымаюць удзел вучоныя з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і з іншых краін свету. У поле зроку даследчыкаў апынаюцца праблемы, якія так або інакш звязаны з асобай Аркадзя Куляшова: пытанні вывучэння творчасці народнага паэта, яго публіцыстычнай, перакладчыцкай і грамадскай дзейнасці. Не застаюцца па-за ўвагай удзельнікаў і праблемы метадычнага характару. У прыватнасці, спосабы выкладання торчасці Аркадзя Куляшова ў сярэдняй школе і ВНУ.

Па выніках  канферэнцыі выдаецца аднайменны зборнік навуковых матэрыялаў, паўнатэкставыя аналагі якіх змяшчаюцца ў электронным архіве бібліятэкі ўніверсітэта.

Электронны архіў бібліятэкі

Адна з першых канферэнцый

Канферэнцыя, 2014 год

Юбілейная канферэнцыя

Канферэнцыя, 2018

Канферэнцыя, 2018

Канферэнцыя, 2019

Удзельнікі канферэнцый

Падзяка за ўдзел. Канферэнцыя, 2021

Канферэнцыя, 2021

fon_boot_ss.jpg

© 2023  Библиотека Могилёвского государственного университета имени А. А. Кулешова
Адрес: 212022, г. Могилев, ул. Космонавтов, 1

Яндекс.Метрика