menu_b.jpg

Грамадская дзейнасць

Аркадзь Куляшоў быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР многіх скліканняў. А.Кучар узгадваў: “З 1947 года, калі яго ўпершыню выбралі дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, ён добрасумленна выконваў свае абавязкі слугі народа аж да канца жыцця, клапаціўся аб людзях, дапамагаў. Шмат намаганняў паклаў Аркадзь Куляшоў, каб пабудаваць школу ў Саматэвічах. Аб сваіх перамовах з гэтай прычыны з міністрам асветы БССР ён нават напісаў у паэме “Далёка да акіяна”.

Працяглы перыяд з’яўляўся старшынёй Беларускага камітэта абароны міру, удзельнічаў ва Усесаюзных канферэнцыях прыхільнікаў міру, у Сусветнай канферэнцыі моладзі ў Лондане, у рабоце XVI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку (выступаў у спрэчках па дакладзе аб выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах). В.Куляшова ўспамінала: “Да працы ў камітэце абароны міру бацька ставіўся як да абавязку воіна, але любой чыноўніцкай кар’еры пазбягаў, працягваючы штурмаваць вяршыні паэзіі зноў і зноў, кожны раз рызыкуючы страціць набраную напярэдадні вышыню”.

Жыць і працаваць “дзеля шчасця і міру на зямлі” – нязменная крэда Куляшова-творцы і грамадзяніна. Паэт-франтавік быў цвёрда перакананы, што “толькі сумеснымі намаганнямі можна выратаваць самае каштоўнае для чалавецтва – жыццё”, і гэтую думку ён на поўны голас выказваў у многіх выступленнях на прадстаўнічых форумах рэспубліканскага і сусветнага маштабу, у шматлікіх мастацкіх творах.

Пазбавіўшы ад грознага відовішча
Свет, не дазволю я, каб дым і пыл
Зямлю ператварылі ў бамбасховішча,
Мільярд прапісак – у маўклівы прысак,
Мільярд калысак – у мільярд магіл.

Прызначаны літаратурным кансультантам Саюза пісьменнікаў БССР (Кабінет маладога аўтара). Куляшоў быў першым рэдактарам і прапагандыстам вершаў таленавітага пачаткоўца ў паэзіі Пімена Панчанкі. Дзякуючы Аркадзю Аляксандравічу ўбачылі свет першыя вершы Міколы Аўрамчыка і Аркадзя Гейне. Дзякуючы яго намаганням змог прафесійна займацца літаратурай рускі паэт Навум Кіслік.

Аркадзь Куляшоў з’яўляўся членам Пушкінскай камісіі пры Аддзяленні літаратуры АН СССР, старшынёй камісіі па літаратурнай спадчыне П.Галавача.

Прымаў актыўны ўдзел у пасяджэннях Праўлення Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР па розных пытаннях: падрыхтоўка да юбілеяў літаратурнай дзейнасці пісьменнікаў і паэтаў; абмеркаванне новых твораў і літаратуразнаўчых артыкулаў; выхаванне літаратурнай моладзі.

Прызначаны літаратурным кансультантам Саюза пісьменнікаў БССР (Кабінет маладога аўтара). Куляшоў быў першым рэдактарам і прапагандыстам вершаў таленавітага пачаткоўца ў паэзіі Пімена Панчанкі. Дзякуючы Аркадзю Аляксандравічу ўбачылі свет першыя вершы Міколы Аўрамчыка і Аркадзя Гейне. Дзякуючы яго намаганням змог прафесійна займацца літаратурый рускі паэт Навум Кіслік.

Асабовы лісток дэпутата Вярхоўнага Савета БССР другога склікання А.А.Куляшова. 11 сакавіка 1947 г.

Плакат – біяграфія кандыдата ў дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР трэцяга склікання А. А. Куляшова. 1951 г.

Плакат – біяграфія кандыдата ў дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР чацвертага склікання А. А. Куляшова. 1955 г.

fon_boot_ss.jpg

© 2023  Библиотека Могилёвского государственного университета имени А. А. Кулешова
Адрес: 212022, г. Могилев, ул. Космонавтов, 1

Яндекс.Метрика