Літаратурная прэмія імя Аркадзя Куляшова
Штогадовая літаратурная прэмія імя Аркадзя Куляшова за творы паэзіі і драматургіі была ўстаноўлена ў 1979 г. па рашэнні Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Лаўрэатамі літаратурнай прэміі з’яўляюцца:
Макаль, П. Поле : кніга паэзіі / П. Макаль . – Мінск : Маст. літ., 1978 . – 160 с.
Законнікаў, С. Пакуль жыве мая бяроза : вершы і паэма / С. Законнікаў. – Мінск : Маст.літ., 1981. – 143 с., іл.
Зборнік пазначаны неаслабнай увагай паэта да нашага сучасніка, да яго працоўнай дзейнасці і духоўнага свету, любоўю і клапатлівымі адносінамі да роднай прыроды. Вершы напоўнены роздумам аб сэнсе жыцця, аб чалавечай сіле і дабраце, душэўнай часціні і шчырасці.
У кнігу ўвайшла таксама паэма “Урбаны”.
Грахоўскі, С. Асеннія гнёзды : кніга новых вершаў / С. Грахоўскі. – Мінск. : Маст.літ., 1982. – 142 с., іл.
Новая кніга вершаў Сяргея Грахоўскага – своеасаблівы лірычны дзённік роздумаў, хваляванняў, радасцей і трывог апошняй пары. У вершах жыве памяць рамантычнай і суровай маладосці, непарыўная сувязь з зямлёю бацькоў, сцвярджаюцца прынцыпы маральнай годнасці і чысціні, чуцён пульс нашага часу.
Паэма “Ростань на світанні” ўннаўляе малавядомую гісторыю адданай і трагічнай дружбы Лесі Украінкі з адным з першых беларускіх марксістаў Сргеем Мяржынскім, прыезд славутай паэтэсы ў Мінск, яе грамадзянскі і паэтычны подзвіг.
Кнігу завяршаюць вершы і мініяцюры пра некаторыя негатуўныя з‘явы ў нашым побыце.
Мацяш, Н. Жнівень : лірыка / Н. Мацяш .— Мінск : Маст. літ., 1985,- 78 с., іл.
У найбольш значным творы «Паэме жніва» паэтка з хваляваннем раскаввае аб маці — нястомнай працаўніцы, сваёй дарадчыцы i самым чулым чалавеку.
Прыходзька П. Парог памяці : Вершы, балады, паэма / Пятро Прыходзька. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. – 94 с. : іл.
Кніга лірыкі “Парог памяці” – працяг той жа тэмы, якой паэт прысвяціў многія свае творы, - мужнасць, гераізм савецкіх людзей, любоў да Радзімы, шчырасць дружбы, каханне.
Коўтун, В. Метраном : кніга паэзіі. – Мінск : Маст.літ., 1985. – 135 с.
Новая кніга паэткі складзена з дзвюх частак: “Вясенняе прычасце” і “Партрэты”.
Першая – “Вясенняе прычасце” – прасякнута святлом лірычных пачуццяў, прагай высокіх духоўных і грамадзянскіх ідэалаў.
“Партрэты” – гэта вострасюжэтная галерэя лёсаў і характараў вядомых паэтаў і вучоных. Вершы і паэмы пра Пушкіна, Байрана, вучонага-археолага Эванса, Апалінэра, Купалу, Цётку напісаны метафарычна і вобразна, з праекцыяй на сучаснасць.
Баравікова, В. Каханне : кніга лірыкі / Р.Баравікова. – Мінск : Маст.літ., 1987. – 174.:іл.
Каханне – самае цудоўнае і трапяткое пачуццё, у якім чалавек выпрабоўваецца на вернасць, сумленнасць і высакароднасць. Кожны матыў, кожны вобраз кнігі адлюстроўвае самыя тонкія адценні закаханай душы.
На завяршэнне зборніка пададзены лірычны цыкл “Саламея”, прысвечаны вядомай славянскай асветніцы XVIII стагоддзя Саламеі Русецкай-Пільштыновай.
Дукса, М. Заснежаныя ягады : вершы і паэма / М. Дукса. – Мінск : Маст.літ., 1989. – 158 с. Героі вершаў зборніка – нашы сучаснікі: сельскія механізатары, паляводы, настаўнікі. Аўтар стварыў іх псіхалагічныя партрэты, паказвае іх багаты духоўны свет. Паэма “Начлег на разгалай сасне” пераносіць чытача ў пяцідзесятыя гады – пераломны час у жыцці заходнебеларускай вёскі.
Кусянкоў, М. С. Дуброва : вершы / М. С. Кусянкоў . – Мінск : Маст. літ., 1990 . – 174 с. : іл.
Свiрка, Юрась Мiкалаевiч Узаемнасць [Текст] : кніга вершаў / Юрась Свiрка. - Мiнск : Мастацкая лiт., 1993. - 173 с., [1] л.
Каско, А. Час прысутнасці : вершы, паэма. – Мінск.: Маст.літ., 1994. – 159 с.
Жыццё, сваю прысутнасць на зямлі лірычны герой паэзіі Алеся Каско вымярае духоўнай актыўнасцю, неспакоем, “… калі, зямля, тваё прызванне – нас нарадзіць і пахаваць, дык жыць – людзей наканаванне…”.
Псіхалагізмам і гуманістычным пафасам напоўнена паэма “Апазнанне першая спроба аўтара ў ліра-эпічным жанры.
Купрэеў, М. Правінцыйныя фантазіі : вершы, паэма / Мікола Купрэеў. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. - 94 с., 1 л. партр.