Прызнанне
Асоба Аркадзя Куляшова займае выключнае месца ў культурнай прасторы нашай краіны. Прысвяціўшы творчай дзейнасці 52 гады з 64 пражытых, А.Куляшоў пакінуў невычарпальную спадчыну глыбокага маральна-этычнага, гуманістычнага, эстэтычнага зместу, узбагаціўшы беларускую літаратуру паэзіяй душы.
Творчасць паэта ўвайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры ХХ cтaгoддзя і атрымала шырокае прызнанне.
Аркадзь Куляшоў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1948, 1964), ордэнам Чырвонага Сцяга (1943), двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1955, 1974) і медалямі. Народны паэт БССР (1968), заслужаны работнік культуры УССР (1973).
Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (1946 г. – за паэму “Сцяг брыгады”, 1949 г. – за паэму “Новае рэчышча”).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1970 г. за пераклады паэзіі М. Лермантава, паэм “Энеіда” І. Катлярэўскага, “Спеў аб Гаяваце” Г. Лангфэла).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968 г. – за паэмы “Грозная пушча”, “Толькі ўперад”, “Песня аб слаўным паходзе” і вершы ў перыедыцы).
Медаль «За баявыя заслугі» (1942/08/31).
Узнагароджаны значком “Отличник кинематографии СССР”.
З неафіцыйных крыніц вядома, што шостага лютага, у дзень нараджэння паэта, павінны былі аб’явіць у прэсе аб прысваенні Аркадзю Куляшову звання Герой Сацыялістычнай Працы. Але на пахаванні паэта П.М. Машэраў сказаў, маючы на ўвазе тую акалічнасць, што званне Героя Сацыялістычнай Працы пасмяротна не прысвойваецца…
“Дарагі Аркадзь! Ад шчырага сэрца віншую цябе з высокім гонарам сталінскага лаўрэата. Я і сябры мае па зброі ганарымся табою і ўпэўнены, што ты і не такое яшчэ грымнеш…”.
(6 лютага 1946 г. Іларыён Максімаў)