menu_b.jpg

Яго імем названы

 

Таленавіты паэт, літаратурны крытык, публіцыст, перакладчык, кінасцэнарыст, грамадскі дзеяч, ветэран Вялікай Айчынай вайны прысвяціў творчай дзейнасці 52 гады свайго жыцця, пакінуў невычарпальную спадчыну глыбокага маральна-этычнага, гуманістычнага і эстэтычнага зместу, узбагаціў беларускую літаратуру паэзіяй душы.

Імeм Аркадзя Куляшова нaзвaны дзяржаўны ўніверсітэт у Магілёве, вуліцы ў Мінску і Магілёве, у Мінску на доме № 7 па вуліцы Янкі Купалы, у якім жыў пісьменнік, усталявана мемарыяльная дошка, дзейнічае літаратурны музей народнага паэта ў вёсцы Новыя Саматэвічы Касцюковіцкага раёна.

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.Куляшова

Школа ў вёсцы Новыя Саматэвічы насіць імя А.Куляшова

Творчая спадчына Аркадзя Куляшова, што захоўваецца ў БДА МліМ г. Мінска, дае шмат матэрыялу для даследчыкаў, якія цікавяцца творчым працэсам у працы паэтаў, тэарэтычнымі праблемамі вершаскладання.

Такім чынам, усебаковае даследаванне творчасці народнага паэта Беларусі яшчэ наперадзе.

Пастанаўленне ЦК КПБ “Аб увекавечанні памяці народнага паэта БССР А.А.Куляшова. 18 жнівеня 1978 г.

Памятныя манеты "Аркадзь Куляшоў. 100 гадоў". Дата выпуску ў абарачэнне: 31 студзеня 2014 года. Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь). Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва

Срэбная, проба срэбра: 925 намінал: 10 рублёў маса манеты: 16,81 г маса срэбра ў чысціні: 15,55 г дыяметр: 37 мм тыраж: 2 000 шт.
Медна-нікелевая намінал: 1 рубель маса манеты: 15,5 г дыяметр: 33 мм тыраж: 4 000 шт.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне новую паштовую марку, прысвечаную стагоддзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова.

У дзень выпуску, 6 лютага, у аддзяленні паштовай сувязі № 3 г. Касцюковічы адбылося спецыяльнае гашэнне на канверце “Першы дзень”. Наклад маркі 60 тысяч. Мастак Мікалай Рыжы.

Паштовая марка да 100-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова

Дакументы, звязаныя з жыццем і дзейнасцю Аркадзя Куляшова, захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ), Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў (БДАКФФД), Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (НАРБ). У БДАМЛМ існуе асабісты фонд А. Куляшова, куды ўвайшлі дакументы, перададзеныя ўдавой паэта Аксанай Федараўнай Куляшовай 10 красавіка 1997 г. У выніку навукова-тэхнічнай апрацоўкі фонду складзены вопіс № 1 у колькасці 557 спраў (3538 дак.) за 1930 – 1978 гг., асобныя дакументы 1979 – 1989 гг. Гэта – шматлікія рукапісы вершаў і паэм (у тым ліку такіх вядомых твораў, як “Сцяг брыгады”, “Прыгоды цымбал”, “Хамуціус”, “Далёка так акіяна”), публікацыі ў армейскай газеце “Знамя Советов” (1941 – 1943), пераклады А. Куляшовым, Р. Гамзатава, Г. Лангфэла, К. Куліева, Х. Рысаля і інш., а таксама пераклады вершаў самага А. Куляшова на 6 моваў. Эпісталярная спадчына прадстаўлена лістамі ад дзеячаў літаратуры і мастацтва Беларусі, Расіі, Украіны, аднапалчанаў і франтавікоў, землякоў, аднакласнікаў і аднакурснікаў, знаемых, чытачоў, калекцыянераў-кнігалюбаў і г. д. Вялікую частку фонду складаюць таксама матэрыялы службовай і дэпутацкай дзейнасці А. Куляшова.

fon_boot_ss.jpg

© 2023  Библиотека Могилёвского государственного университета имени А. А. Кулешова
Адрес: 212022, г. Могилев, ул. Космонавтов, 1

Яндекс.Метрика