menu_b.jpg

Успаміны пра паэта

 

Шчодрасць таленту і цеплыню душы Аркадзь Куляшоў назаўсёды пакінуў сваім чытачам. Пімен Панчанка ў вершы-прысвячэнні «Куляшову» яшчэ раз падкрэсліў значнасць і непаўторнасць гэтай спадчыны:

Пад сонцам

I пад небам перуновым

Цяжэй нам без цябе пісаць і жыць...

I кружыцца планета Куляшова,

I песня пра Алесю ўсё звініць

Паводле артыкула П. Панчанкі “Выдатны майстар паэзіі”: “Аркадзь Куляшоў – паэт рэдкага таленту, высокай культуры, выключнай працаздольнасці”.

П. Панчанка: "Можна смела сказаць, што паэзія Аркадзя Куляшова - духоўная энцыклапедыя яго пакалення".

Куляшоў – магутны майстар паэтычнага эпасу. У сваіх творах ён выступае як сапраўдны сябар, які ніколі не здрадзіць сяброўству, Бацькаўшчыне, роднай жанчыне. Як казаў Уладзімір Караткевіч, Куляшову надта падыходзіць старадаўні беларускі пранцып, па якім жылі нашыя слаўныя продкі: “ Людзям – душа, жыццё – свайму дому, сэрца – жанчыне, гонар – нікому “. 

Янка Брыль: « Да болю часам шаблонная фраза: « У асобе яго мы страцілі… ». Не, у асобе Аркадзя Куляшова мы – у самым шырокім, трывалым гучанні гэтага мы – набылі, маем паэта, значэнне якога надзейна мацуе вечнасць нашага слова».

Нельга не пагадзіцца з высновай В. Бечыка, які сказаў, што “усё галоўнае, істотнае ў жыцці краіны і народа мтанавілася зместам і пафасам паэтычнай творчасці А.Куляўова”.

Аляксей Талстой: “У Беларусі ёсць салавей паэзіі – гэта Куляшоў... Узрушыў мяне, сэрца маё крануў чараўнік паэзіі Куляшоў…”.

І. Лучанок: “Мне посчастливилось написать несколько лирических песен и романсов на произведения этого большого поэта – певца земли белорусской…”.

У. Гніламёдаў: “Спадарожнічаючы нам з дзяцінства, са школьных год, паэзія Аркадзя Куляшова нязменна хвалюе актыўнасцю ідэйнага пошуку, багаццем і дасканаласцю мастацкіх вобразаў, сагравае сваёй непадробнай чалавечнасцю, наталяе прагу хараства”.

В. Куляшова: "Ён быў першаадкрывальнікам у паэзіі. Таму кожны паэтычны твор Куляшова нараджаўся як дзіця – абрываючы пупавіну еднасці з папярэднікам".

Мікола Арочка: “Свет Куляшова увасаблялі дзве стыхіі – крынічныя берагі роднай Беларусі і неутаймаваная бязмежнасць “акіяна”. Першая са стыхій стварала глыбока лірычны, апавядальны асяродак яго паэзіі, другая – шырока эпічную цягу да планетарных маштабау, да філасофскага спасціжэння драматызму усечалавечага жыцця, да трывожнага засяроджанага роздуму аб свеце і сусвеце”.

Генадзь Бураўкін: “Куляшоў – маўчун, чалавек у адзіноце. Але вельмі глыбокі, вельмі таленавіты. Гэта, канешне, майстар слова. Ён радок шліфаваў… Наогул, Куляшоў выводзіў нашу паэзію на еўрапейскі ўзровень”.

Мікола Аўрамчык: “…уся ягоная творчасць – суцэльнае адкрыццё. Вялікі гранільшчык слова, ён ствараў надзвычай яркую і шматгранную паэзію магутнага ўзлёту. Падобнай шматстайнасцю не мог пахваліцца ніводзін наш літаратар”.

Як казаў Уладзімір Караткевіч, Куляшову надта падыходзіць старадаўні беларускі пранцып, па якім жылі нашыя слаўныя продкі: “Людзям – душа, жыццё – свайму дому, сэрца – жанчыне, гонар – нікому“.

Альгерд Бахарэвіч адзначаў: “Вершы Куляшова ўвайшлі ня толькі ў дом да кожнага беларуса, яны і на лецішча да яго прабраліся, яны ўвайшлі ў яго генэтычны код, яны сапраўды жывуць у народнай памяці”.

Валянціна Куляшова: “У штодзённым жыцці мой бацька быў няпростым чалавекам. Кажучы так, я маю на ўвазе сямейнае быццё. Ён не лічыў магчымым узвальваць на сябе цяжар бытавых праблем. Яго «апатыя» да сямейных спраў тлумачылася не гультайствам ці адсутнасцю пачуцця адказнасці перад блізкімі. Гэта ішло ад ранняга ўсведамлення Куляшовым яго прызначэння ў паэзіі, і ў пару сватання, калі можна акрэсліць бацькава заляцанне да маёй маці такім старамодным, асабліва для часоў ix рэвалюцыйнай маладосці, словам, ён папярэдзіў яе пра гэта, дадаўшы, што ніколі і нішто — ні каханне, ні сям'я, ні дзеці — не будуць для яго больш важным, чым яго праца, і што ні дзеля чаго жыццёвага ён не пойдзе на кампраміс з паэзіяй, бо «адчувае ў сабе талент, які лічыць неабходным рэалізаваць».

Валянціна Куляшова

fon_boot_ss.jpg

© 2023  Библиотека Могилёвского государственного университета имени А. А. Кулешова
Адрес: 212022, г. Могилев, ул. Космонавтов, 1

Яндекс.Метрика