Сцэнарыі фільмаў
Працяглы час Аркадзь Куляшоў знаходзіўся на творчай рабоце. У 1958 – 1967 гг. працаваў начальнікам сцэнарнага аддзела, потым галоўным рэдактарам на кінастудыі "Беларусьфільм". Напісаў (сумесна з А. Кучарам) сцэнарый фільма "Чырвонае лісце", які атрымаў высокую ацэнку гледачоў і кіназнаўцаў. У сааўтарстве з М. Лужаніным стварыў сцэнарыі кінафільмаў "Першыя выпрабаванні" (паводле трылогіі Я. Коласа "На ростанях") і "Запомні гэты дзень" (аб Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі)