-
«І вечнасць радка як вечнасць жыцця…»
Да 100- годдзя з дня нараджэння А. А. Куляшова
В феврале 2014 года исполняется 100 лет со дня рождения А. А. Кулешова, одного из крупнейших белорусских поэтов, чьё творчество повсеместно пользуется любовью и заслуженной славой. Его имя неразрывно связано с историей нашего университета: 8 сентября 1978 года Совет Министров Белорусской ССР принял постановление «О увековечении памяти народного поэта Беларуси Аркадия Александровича Кулешова».
Выпуск настоящего библиографического списка приурочен к этой дате.
Публикуемый библиографический список «I вечнасць радка як вечнасць жыцця…» отражает научные статьи преподавателей нашего вуза, посвященные поэту и переводчику А. А. Кулешову. Список не претендует на полноту информации. Нам было интересно представить новые взгляды исследователей-литературоведов на разные стороны творчества писателя, подчас не совпадающие с традиционной трактовкой, а также методические рекомендации педагогов для проведения уроков литературы по изучению творчества писателя в общеобразовательных школах.
Список публикаций расположен в алфавите авторов.
Библиографический список адресован литературоведам, преподавателям вузов и школ, библиотекарям, студентам филологических вузов, а также всем, кто интересуется творчеством А. А. Кулешова.
{tab=Біяграфія}
Народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 г. у мястэчку Саматэвічы Касцюковіцкага раена Магілеўскай вобласці. Бацькі яго былі настаўнікамі. Ад 1921 да 1928 году А. Куляшоў вучыўся ў Саматэвіцкай школе-сямігодцы.
Паэтычны талент А. Куляшова абудзіўся рана. Пісаць вершы ен пачаў з сямі гадоў, а ў 1926 г. Клімавіцкая раенная газета «Наш працаўнік» надрукавала яго верш «Ты мой брат». Аўтару было ў гэты час дванаццаць гадоў. Пасля заканчэння Саматэвіцкай сямігодкі Аркадзь Куляшоў паступіў вучыцца ў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Тут ён блізка сышоўся з маладымі паэтамі, якія групаваліся вакол студыі тагачаснага літаратурнага аб'яднання «Маладняк». Вялікае пачуцце дружбы моцна з'яднала яго са Змітраком Астапенкам і Юліем Таўбіным – таксама таленавітымі паэтамі.
З 1931 г. па 1933 г. Аркадзь Куляшоў вучыўся на літаратурным факультэце ў Мінскім педагагічным інстытуце. Прыязджаючы дамоў на канікулы, ён актыўна ўключаўся ў працоўнае жыццё вескі.
У пачатку 30- х гг. выйшлі першыя зборнікі вершаў А. Куляшова – «Па песню, па сонца» і «Медзі дождж » (1933). Яны прасякнуты пачуццем радаснага самасцвярджэння асобы ў грамадстве. Разам з тым увагу Аркадзя Куляшова прыцягваюць і трагічныя падзеі нядаўняга мінулага. Пра лёс інвалідаў першай сусветнай вайны А. Куляшоў расказаў у паэме «Крыўда».
Пачатак 30- х гг. быў надзвычай складаным у літаратурным жыцці. У гэты час некаторыя крытыкі перакрэслівалі значэнне культурнай спадчыны, ставіліся з пагардай да выдатных твораў нашых класікаў. Аркадзь Куляшоў, нягледзячы на сваю маладосць, заставаўся цвердым у сваіх поглядах на літаратуру. Ён ведаў, што фармальнае штукарства збядняе літаратуру, што творчасць Купалы і Коласа з'яўляецца вялікай школай для маладога пісьменніка. «Усе часцей і часцей, – пісаў пазней А. Куляшоў пра гэты перыяд свайго творчага жыцця, – звяртаюся да крыніц народнай творчасці, да твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пушкіна і Някрасава». Вялікую ролю ў творчым лёсе А. Куляшова адыграла паэма «Краіна Муравія» А. Твардоўскага. «Я ніколькі не перабольшу, калі скажу, што, як паэт, сваім нараджэннем абавязаны менавіта гэтаму твору», – так пісаў А. Куляшоў у 1962 г. Пазней ён прысвяціў памяці А. Твардоўскага сваю паэму «Варшаўскі шлях», у якой раскрыў велічнае аблічча выдатнага рускага паэта.
У другой палове 30- х гг. А. Куляшоў напісаў шэраг твораў пра маладое пакаленне савецкіх людзей, шчырых у сваім імкненні аддаць сілы Бацькаўшчыне, верных у сяброўстве і дружбе. Да ліку такіх твораў адносяцца паэма-песня «У зяленай дуброве», аб'яднаныя ў цыкл «Юнацкі свет».
А. Куляшоў востра перажываў трагедыю першых дзён Вялікай Айчыннай вайны. 24 чэрвеня ён пакінуў разбураны Мінск, пяшком прайшоў «горкі шлях» да Оршы, а ў Калініне добраахвотна ўступіў у рады Чырвонай Арміі. Пасля вучобы ў Ноўгарадскім ваенна-палітычным вучылішчы А. Куляшоў працаваў у армейскай газеце «Знамя Советов». На старонках франтавога друку паэт расказваў пра суровую праўду змагання з фашысцкімі вылюдкамі, пра мужнасць і стойкасць байца-камсамольца на Бранскім фронце, якога фашысты на марозе аблілі вадой, пра безыменнага мінамётчыка, які на сваім участку стрымліваў наступленне фашысцкай дывізіі. «Дзень на перадавой, вечар у дарозе, ноч у зямлянцы, дзе пры цьмяным святле газоўкі пісаліся вершы, нарысы, артыкулы, заметкі. А раніцою ўсе гэта ўжо чыталася ў палках і на батарэях» – так пісаў пра работу франтавога журналіста рускі паэт Аляксей Суркоў. Так праходзілі на фронце дні і ночы і ў Аркадзя Куляшова.
Ва ўмовах франтавога жыцця А. Куляшоў здолеў напісаць выдатныя мастацкія творы за незвычайна кароткі час. У жніўні 1942 г. ён напісаў паэму «Сцяг брыгады» – кнігу пра байца, які зведаў горыч разгрому брыгады, страту баявых сяброў, але выйшаў з варожага акружэння разам з параненым камісарам. У паэме «Дом №24», напісанай таксама ў гады вайны, А. Куляшоў расказаў пра абуджэнне жыцця на папялішчах вайны, пра вяртанне да жыцця чалавечых душ, спапялёных вайной. Назаўжды ў народнай памяці застануцца героі напісаных А. Куляшовым у гады вайны балад – дзеці і сястра камандзіра партызанскай брыгады Міная Шмырова, расстраляныя фашыстамі, камсамолец, абліты на марозе ледзяной вадой мужныя беларускія дзяўчаты, якіх фашысты вывезлі ў Германію, але не змаглі зламаць духоўна. Пра гэта Аркадзь Куляшоў расказаў у такіх творах, як «Балада аб чатырох заложніках», «Камсамольскі білет», «Ліст з палону», «Над брацкай магілай». Гэтыя творы ў гады вайны не толькі гаварылі суровую праўду пра пакуты і мужнасць нашага народа – яны былі і застаюцца крыніцай духоўнай сілы чалавека.
У пасляваенны час А. Куляшоў таксама напісаў шмат твораў пра выдатных сыноў нашага народа. Найбольш значнымі ў гэты час кнігамі былі зборнікі вершаў «Камуністы», «Новая кніга», «Сасна і бяроза», а таксама паэмы «Цунамі», «Далека да акіяна», «Варшаўскі шлях». Цыкл вершаў «Маналог», прысвечаны памяці З. Астапенкі і Ю. Таўбіна, беспадстаўна абвінавачаных у гады культу асобы Сталіна. Пра выдатнага кіраўніка нацыянальна – вызваленчага руху ў 1863 г. Кастуся Каліноўскага А. Куляшоў расказаў у драматычнай паэме «Хамуціус» (1975). Назва твора паходзіць ад падпольнай мянушкі, якую ўзяў сабе К. Каліноўскі, падкрэсліўшы тым самым сваю блізкасць да сялян, якіх паны называлі хамамі.
Паэзія А. Куляшова – гэта ўсхваляваны маналог пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна. Раптоўная смерць абарвала 4 лютага 1978 г. паэтычны маналог мужнага паэта – мысліцеля і грамадзяніна, але ў яго творах назаўсёды засталіся жыць вобразы лепшых сыноў нашага народа – жывая памяць пра гераічнае мінулае. У творах навечна застаўся з намі і вобраз паэта, які ўзбагаціў беларускае мастацкае слова новым сэнсам – паглыбленым разуменнем сутнасці эпохі. Пра гэта вельмі добра сказаў Янка Брыль: «Да болю часам шаблонная фраза: «У асобе яго мы страцілі…». Не, у асобе Аркадзя Куляшова мы – у самым шырокім, трывалым гучанні гэтага мы – набылі, маем паэта, значэнне якога надзейна мацуе вечнасць нашага слова».
{tab=Бібліяграфічны спіс}
- Абабурка, М. В. Альтэрнатыўна-антанiмiчныя выказваннi – стылёвая рыса твораў Аркадзя Куляшова / М. В. Абабурка // Куляшоўскiя чытаннi. – Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2012. – С. 3–6.
- Абабурка, М. В. А. Куляшоў i беларускае вусна-гутарковае маўленне / М. В. Абабурка // Веснiк МДУ iмя А. А. Куляшова. – 2002. – N2 - 3. – С. 80–86.
- Абабурка, М. В. А. Куляшоў i развiцце мовы беларускай мастацкай лiтаратуры / М. В. Абабурка // А. А. Куляшоў i вывучэнне яго творчасцi ў ВНУ i школе ў кантэксце сучаснай беларускай лiтаратуры. – Магілёў : Б. И., 1991. – С. 55–58.
- Абабурка, М. В. Да лiнгватэксталагiчнага вывучэння твораў А. Куляшова / М. В. Абабурка // Куляшоўскiя чытаннi. – Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2011. – С. 3 – 8.
- Абабурка, М. В. Задачы вывучэння твораў Аркадзя Куляшова з пазiцыi сучаснай лiнвiстычнай паэтыкi i тэксталогii / М. В. Абабурка // Куляшоўскiя чытаннi. – Могилев : МДУ iмя А. А. Куляшова, 2009. – С. 3 – 4.
- Абабурка, М. В. Iдыямантычныя выразы ў творах А. Куляшова / М. В. Абабурка // Кулешовские чтения. – Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2001. – С. 39 – 41.
- Абабурка, М. В. Сэнсаадрознiвальная i сюжэтна-тэматычная функцыя некаторых паўтораў у паэзii А. Куляшова / М. В. Абабурка // Куляшоўскiя чытаннi. – Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2004. – С. 146–148.
- Борбат, Т. I. Лiтаратура i гiсторыя : спецыфiка выкарыстання мiжпрадметных сувязяў / Т. I. Борбат, М. I. Чмарава // Куляшоўскiя чытаннi. – Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2008. – С. 3–5.
- Дзянiсаў, У. С. Эпiтэт у Куляшоўскiм радку / У. С. Дзянiсаў // Кулешовские чтения. – Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2001. – С. 43–44.
- Дзянiсаў, У. С. Эпiтэт у куляшоўскiм радку / У. С. Дзянiсаў // Куляшоўскiя чытаннi. – Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2010. – С. 14-19.
- Клiмуць, С. В. Выразнасць i адмысловасць паэтычнага слова А. Куляшова / С. В. Клiмуць // Кулешовские чтения. – Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2001. – С. 46–48.
- Клiмуць, Я. I. Балада "Мацi" А. Куляшова ў фальклорным i лiтаратурным кантэксце / Я. I. Клiмуць // Куляшоўскiя чытаннi. – Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2002. – С. 90–94.
- Клiмуць, Я. I. Аркадзь Куляшоў i Аляксандр Твардоўскi : пункты паэтычнага судакранання / Я. I. Клiмуць // Куляшоўскiя чытаннi. – Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2006. – С. 43–47.
- Клiмуць, Я. I. Аркадзь Куляшоў i Леанiд Первамайскi / Я. I. Клiмуць // Веснiк МДУ iмя А. А. Куляшова,– 2004. – N1. – С. 188–191.
- Клiмуць, Я. I. Аркадзь Куляшоў i праблемы лiтаратурнага краязнаўства / Я. I. Клiмуць // А. А. Куляшоў i вывучэнне яго творчасцi ў ВНУ i школе ў кантэксце сучаснай беларускай лiтаратуры. – Магілёў : Б. И., 1991. – С. 59–61.
- Клiмуць, Я. I. Аркадзь Куляшоў: станаўленне творчай асобы / Я. I. Клiмуць // Кулешовские чтения. – Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2001. – С. 3-6.
- Клiмуць, Я. I. Другая сусветная вайна ў паэзii Аркадзя Куляшова / Я. I. Клiмуць // Куляшоўскiя чытаннi. – Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2008. – С. 7–9.
- Клiмуць, Я. I. Замацаванасць традыцый: паэзiя А. Куляшова i Алеся Пiсьмянкова / Я. I. Клiмуць // Куляшоўскiя чытаннi. – Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2007. – С. 45–47.
- Клiмуць, Я. I. Праблемы вайны i мiру ў паэзii Аркадзя Куляшова 60- 70- х гг. / Я. I. Клiмуць // Куляшоўскiя чытаннi. – Могилев : МДУ iмя А. А. Куляшова, 2009. – С. 33–37.
- Клiмуць, Я. I. Рамантычнае ўспрыняцце рэчаiснасцi / Я. I. Клiмуць // Куляшоўскiя чытаннi. – Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2012. – С. 148–150.
- Ладутько, М. В. Оппозиция свой – чужой в концептосфере А. А. Кулешова / М. В. Ладутько // Куляшоўскiя чытаннi. – Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2002. – С. 94–98.
- Ладутько, М. В. Перевод поэтического текста и культурный концепт (на материале произведений А. Кулешова) / М. В. Ладутько, Е. К. Сычова // Кулешовские чтения. – Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2001. – С. 23–28.
- Лаўшук, А. С. Гiстарызмы i архаiзмы ў раннiх творах А. Куляшова з пункту погляду сучаснага стану беларускай мовы / А. С. Лаўшук // А. А. Куляшоў i вывучэнне яго творчасцi ў ВНУ i школе ў кантэксце сучаснай беларускай лiтаратуры. – Магілёў : Б. И., 1991. – С. 49–51.
- Лаўшук, А. С. Паэт-патрыет, паэт-воiн : да 95- годдзя з дня нараджэння А. Куляшова / А. С. Лаўшук // Веснiк МДУ iмя А .А. Куляшова. – 2009. – N1. – С. 261–266.
- Лемешонок, А. Н. Работа над лексикой в связи с подготовкой учащихся к написанию творческих работ на материале произведений А. А. Кулешова / А. Н. Лемешонок // Кулешовские чтения. – Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2001. – С. 50–51.
- Люкевiч, В. В. Творчае пабрацiмства: А. Куляшоў, Э. Межэлайцiс, Ю. Марцынкявiчус / В. В. Люкевiч // А. А. Куляшоў i вывучэнне яго творчасцi ў ВНУ i школе ў кантэксце сучаснай беларускай лiтаратуры. – Магілёў : Б. И., 1991. С. 9–13.
- Новикова, Л. А. Лексическая интерференция в поэзии А. Кулешова / Л. А. Новикова // Кулешовские чтения. – Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2001. – С. 52–53.
- Рагаўцоў, В. I. Аказiяналiзмы ў паэзii А. Куляшова / В. I. Рагаўцоў // А. А. Куляшоў i вывучэнне яго творчасцi ў ВНУ i школе ў кантэксце сучаснай беларускай лiтаратуры. – Магілёў : Б. И., 1991. – С. 58–59.
- Расулева, Л. I. Мастацкiя тэксты А. А. Куляшова на практычных занятках па сучаснай рускай мове / Л. I. Расулева // Куляшоўскiя чытаннi. – Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2002. – С. 108–111.
- Саўчанка, В. М. Перыяд ў тэкстах А. Куляшова / В. М. Саўчанка // Куляшоўскiя чытаннi. – Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2004. – С. 161–163.
- Сычова, Е. К. Лексика "своего" пространства в поэтических произведениях Я. Коласа, А. Кулешова, А. Твардовского / Е. К. Сычова // Куляшоўскiя чытаннi. – Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2010. – С. 30–36.
- Сычова, Е. К. Отношения человек и природа в творчестве А. Кулешова: культурный концепт / Е. К. Сычова // Русистика и белорусистика на рубеже веков. Вклад белорусских лингвистов, уроженцев Могилевщины, в науку. – Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2001. – С. 125–127.
- Украiнка, С. Сiстэмны аналiз верша А. Куляшова "Карусель" (1978 г.) / С. Украiнка // Кулешовские чтения. – Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2001. – С. 54–56.
- Чесноков, Н. Г. Выразитель народных чаяний / Н. Г. Чесноков // Кулешовские чтения: материалы научно-практической конференции преподавателей и сотрудников по итогам научно-исследовательской работы в 2000 году. – Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2001. – С. 5–6.
{tab=Літаратура аб паэце}
Голуб, Т. С. Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова / Т. С. Голуб. – Мінск: Беларуская навука, 2012. – 308 с.
Манаграфія ахоплівае ўсе бакі шматграннай жыццёвай і творчай дзейнасці народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Сабраныя, вывучаныя і пададзеныя ў храналагічнай паслядоўнасці дакументальныя факты падмацаваны цытатамі з выступленняў, артыкулаў самога пісьменніка і навуковых прац даследчыкаў, з успамінаў, лістоў родных і сяброў А. Куляшова, што стварае пэўны грамадскі фон, спрыяе ўспрыняццю асобы паэта ў кантэксце часу, той гістарычнай эпохі, у якую яму давялося жыць. Пададзеныя ў «Летапісе жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова» звесткі істотна дапаўняюць выкладзеную ў падручніках і даведніках біяграфію паэта. Гэта абумоўлівае запатрабаванасць выдання шырокай чытацкай аўдыторыяй: даследчыкамі, выкладчыкамі, студэнтамі, школьнікамі, архівістамі, тэкстолагамі, музейнымі работнікамі, выдаўцамі і інш.
Куляшова, В. Лясному рэху праўду раскажу… : літаратуразнаўчае эсэ / В. Куляшова. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. – 335 с.
Кніга В. Куляшовай – гэта і ўспаміны пра бацьку, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, і адначасова даследаванне яго творчасці. Кніга напісана эмацыянальна, падкупляе трапнасцю меркаванняў, здольнасцю аўтара зразумець і паказаць складанасць і шматграннасць паэтычнай натуры вядомага майстра беларускай паэзіі.
Грынчык, М. Аркадзь Куляшоў. Крытыка-бібліяграфічны нарыс / М. Грынчык. – Мінск: Беларусь, 1964. – 158 с.
Крытыка-біяграфічны нарыс М. Грынчыка прысвечаны жыццю і творчасці Аркадзя Куляшова – аднаго з найбольш таленавітых і папулярных пісьменнікаў Беларусі. Паэтычная дзейнасць А. Куляшова непарыўна звязана з нашай слаўнай эпохай, з поспехамі і дасягненнямі народа на розных этапах. У адпаведнасці з гэтым творчы шлях паэта разглядаецца на шырокім фоне гістарычных падзей, у святле тых ідэйна-творчых задач, якія вылучала перад літаратурай само жыццё. Паэзія Аркадзя Куляшова захапляе чытача сваёй рамантычнай узнёсласцю, філасофскай задуменнасцю, глыбінёй і шчырасцю пачуццяў. У кнізе вызначаны найбольш характэрныя асаблівасці творчага метаду і стылю пісьменніка, раскрываецца «сакрэт» неслабеючай эстэтычнай дзейнасці яго выдатных вершаў і паэм.
Бярозкін, Р. Аркадзь Куляшоў: нарыс жыцця і творчасці / Р. Бярозкін. – Мінск: Народная асвета, 1978. – 192 с.
У гэтай кнізе аўтар пільна прасочвае вытокі творчасці таленавітага і самабытнага беларускага паэта Аркадзя Куляшова, раскрывае плённыя творчыя пошукі, дае грунтоўны і тонкі аналіз яго паэтычных здабыткаў. У кнізе выяўляецца адзінства, цесная знітаванасць жыццёвага шляху паэта і яго творчасці, пераканаўча падаецца яго яркая індывідуальная манера і шырокі тэматычны дыяпазон. Адрасуецца вучням і шырокаму колу чытачоў.
Перкін, Н. С. Аркадзь Куляшоў: паэтычная творчасць / Н. С. Перкін. – Мінск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1951. – 203 с.
Кніга прысвечана вывучэнню паэтычнай творчасці аднаго з шырока вядомых беларускіх паэтаў А. Куляшова. Праблемы творчасці вырашаюцца ў непарыўнай сувязі з жыццём беларускага народа. Выключнае значэнне набывае пытанне аб ролі літаратурных традыцый у фарміраванні пісьменніка. Складаецца кніга з чатырох раздзелаў: «Ранняя паэзія (1926-1933 гг.)», «Далейшае творчае станаўленне (1934-1941 гг.)», «Творчасць у гады Вялікай Айчыннай вайны», «Творчасць у пасляваенны перыяд». Асобае месца надаецца творчасці А. Куляшова ў кантэксце развіцця агульнасаюзнай (краін былога СССР) літаратуры. Гэта выданне будзе цікава выкладчыкам, даследчыкам, студэнтам, школьнікам.
{tab=Творы А.Куляшова}
Куляшоў, А. Маналог : вершы, паэмы / А. Куляшоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – 127 с.
Кніга народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова – усхваляваная, сардэчная і мудрая размова пра высокае прызначэнне на зямлі чалавека з яго клопатам, турботамі і надзеямі, з невычэрпным памкненнем ў будучыню.
Куляшоў, А. Крылы : лірыка 1927-1977 / А. Куляшоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. – 271 с.
Кніга народнага паэта Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, класіка беларускай літаратуры Аркадзя Куляшова (1914-1978) выдаецца да 70- годдзя паэта. Перакладзены на многія мовы народаў нашай краіны і народаў свету, Аркадзь Куляшоў стаў паўпрэдам нашай роднай паэзіі.
Куляшоў, А. Паміж наступным і былым : вершы, паэмы / А. Куляшоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. – 542 с.
У гэтай кнізе народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова (1914-1978) чытач знойдзе лепшае з творчай спадчыны выдатнага пісьменніка, які ўзбагаціў нашу літаратуру рамантычна адухоўленай, высокаметафарычнай, напоўненай багаццем філасофскіх вобразна-асацыятыўных сувязей і адначасова ў найвышэйшых сваіх праявах глыбока інтымнай, прапушчанай праз жывое трапяткое сэрца паэзіяй.
Куляшоў, А. Выбраныя творы / А. Куляшоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 206 с.
Паэзія Аркадзя Куляшова (1914-1978) – гэта вечная захопленасць жыццём і творчае гарэнне, яркасць пачуццяў, нястомнае напружанне душы і думкі, пазнанне сябе і людзей. У кнігу ўвайшло найлепшае з творчай спадчыны паэта, паэмы «Цунамі», «Варшаўскі шлях».
-
2017-й – год столетия революционных событий 1917 года.
Великая октябрьская революция 1917 года навсегда останется одним из важнейших событий ХХ века. Попытка построения на земле нового справедливого общества решающим образом изменила пути исторического развития народов всей планеты.
Трагичная и великая одновременно, история запечатлена в памяти народной, в подвигах и свершениях многонациональной общности людей, объединенных великими идеями Мира, Равенства, Братства, Счастья народов земли, в художественных произведениях всех жанров, видов искусства, в достижениях и открытиях, позволивших реализовать самые смелые мечты.
-
У книг, как и у людей, тоже бывают юбилеи. В 2017 году 70- летний юбилей отмечает «Дневник Анны Франк». Дневник еврейской девочки, который она вела в годы войны в Амстердаме, вместе с семьей и несколькими друзьями скрываясь от нацистов в потайном убежище, – один из первых документов холокоста. Он был опубликован отцом Анны Отто Франком уже в 1947 году и сразу стал, с одной стороны, потрясением, с другой – бестселлером.
И это понятно: «Дневник» – не просто невероятной силы документ и памятник, но еще и совершенно очаровательная – как ни дико это прозвучит – книга».
-
А. Федарэнка (электронны бiблiяграфiчны спiс
лiтаратуры да юбiлея пiсьменнiка)
Паважаныя чытачы! Прапануем вашай увазе бібліяграфічны спіс літаратуры, прысвечаны юбілею вядомага беларускага пісьменніка А. Федарэнкі. Яго творы публікаваліся на беларускай, англійскай, нямецкай, рускай, латышскай, славацкай, украінскай мовах, перакладзены на амаль усе еўрапейскія мовы. Андрэй Федарэнка належыць да катэгорыі тых майстроў пяра, каго называюць “знаўцамі чалавечай душы”. Ён – псіхолаг, даследчык сучаснасці, шчыры і непасрэдны субяседнік.
Спіс не прэтэндуе на вычарпальную паўнату ахопу матэрыялу і ўключае ўсё, што знайшлось у фондзе нашай бібліятэкі.
{tab=Біяграфія}
Андрэй Міхайлавіч Федарэнка нарадзіўся 17 студзеня 1964 года ў вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.Скончыў Мазырскі палітэхнікум, працаваў мулярам у Мазыры, Пінску, г.п. Мікашэвічах Лунінецкага раёна. Служыў у Савецкай Арміі. Затым працаваў транспартным рабочым у г. Калінкавічы, бібліятэкарам у в. Антонаўка Мазырскага раёна. У 1985 г. паступіў у Мінскі інстытут культуры на бібліятэчна-бібліяграфічны факультэт, у 1990 г. скончыў. Працаваў загадчыкам аддзела навукі, культуры, грамадскага жыцця і публіцыстыкі часопіса “Полымя”, карэктарам у газеце “7 дней”, на кінастудыі “Беларусьфільм”, рэдактарам аддзела часопіса “Маладосць”, у газеце “Літаратура і Мастацтва”.
Аўтар кніг прозы «Гісторыя хваробы» (1989), «Смута» (1994), «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002), «Нічые» (2009), «Мяжа» (2011), «Ланцуг» (2012).
Акрамя таго творы ўваходзілі ў звыш двух дзесяткаў калектыўных зборнікаў, з іх 3 — драматургічныя. Лаўрэат шматлікіх літаратурных і драматургічных конкурсаў. Творы перакладаліся на рускую і еўрапейскія мовы. У 1995г. за кнігу “Смута” атрымаў Літаратурную прэмію імя Івана Мележа. У 2000г. удзельнік Літэкспрэсу «Еўра2000».
{tab=Творы А. Федарэнка}
- Федоренко, А. М. Афганская шкатулка : повесть / А. М. Федоренко. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 2013. – 238 с. – (Детектив-Боевик-Триллер)
- Федарэнка, А. Афганская шкатулка : аповесць / А. Федарэнка // Маладосць. – 2002. – N7-8. – С. 12–61.
- Федарэнка, А. Багаты квартарант : п'еса ў трох актах / А. Федарэнка // Маладосць. – 2005. – N7. – С. 108–127.
- Федарэнка, А. Багаты кватарант / А. Федарэнка // Сучасная беларуская п'еса. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 2008. – С. 201–246.
- Федарэнка, А. Бляха / А. Федарэнка // Прайсцi праз зону: Проза. Паэзiя. Публiцыстыка. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 1996. – С. 61–71.
- Федоренко, А. М. Вытрезвиловка : рассказ / А. М. Федоренко // Неман. – 1997. – N7. – С. 157–168.
- Федарэнка, А. Гульба святых / А. Федарэнка // Сучасная беларуская проза: традыцыi i наватарства. – Минск : Сэр-Вит, 2003. – С. 634–649.
- Федоренко, А. М. Деревня : повесть / А. М. Федоренко // Неман. – 1996. – N10. – С. 11–125.
- Федарэнка, А. Дзiкi луг : аповесць / А. Федарэнка // Маладосць. – 2012. – N4. – С. 14–37.
- Федарэнка, А. Ланцуг : кiнааповесць / А. Федарэнка // Дзеяслоў. – 2006. – N1. – С. 113–149.
- Федарэнка, А. Ланцуг : аповесць / А. Федарэнка // Маладосць. – 1994. – N9. – С. 81–151.
- Федарэнка, А. Мяжа : раман-эсэ / А. Федарэнка // Полымя. – 2009. – N4. – С. 3–41.
- Федарэнка, А. Нiчые : Аповесць / А. Федарэнка // Полымя. – 2001. – N3. – С. 14–173.
- Федарэнка, А. Нiчые : аповесцi, раман / А. Федарэнка. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 2009. – 430 с. – (Беларуская проза XXI стагоддзя)
- Федарэнка, А. Пiсьмо / А. Федарэнка // Маладосць. – 1987. – N1. – С. 71–80.
- Федарэнка, А. "Повесць" : аповесць / А. Федарэнка // Полымя. – 2006. – N5. – С. 19–46.
- Федарэнка, А. Рабiна / А. Федарэнка // Цвёрды арэшак. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 2013. – С. 281–285.
- Федарэнка, А. Рэвiзiя : Раман / А. Федарэнка // Полымя. – 2004. – N1. – С. 15–70.
- Федарэнка, А. Салдат : аповесць / А. Федарэнка // Маладосць. – 1996. – N5. – С. 13–48.
- Федарэнка, А. Сачыненне / А. Федарэнка // Маладосць. – 1987. – N1. – С. 57–70.
- Федарэнка, А. Смута, альбо 12 фантазiй на адну тэму : аповесць-фантасмагорыя / А. Федарэнка // Маладосць. – 1991. – N3. – С. 7–32.
- Федоренко, А. М. Солдат : повесть / А. М. Федоренко // Неман. – 1998. – N3. – С. 34–67.
- Федарэнка, А. Такое кароткае лета : аповесць / А. Федарэнка // Полымя. – 1994. – N 8. – С. 9-44.
- Федарэнка, А. Тупiк : апавяданне / А. Федарэнка // Полымя. – 2012. – N9. – С. 99–104.
- Федарэнка, А. У Крыме : апавяданне / А. Федарэнка // Полымя. – 2011. – N9. – С. 47–56.
- Федарэнка, А. Уночы : апавяданне / А. Федарэнка // Маладосць. – 2009. – N8. – С. 42–50.
- Федоренко, А. М. Цепь : повесть / А. М. Федоренко // Неман. – 1995. – N1. – С. 58–96.
- Федарэнка, А. Цiша : аповесць / А. Федарэнка // Маладосць. – 2013. – N7. – С. 50–90.
- Федоренко, А. Цугцванг : повесть / А. Федоренко // Неман. – 1999. – N10. – С. 39-67.
- Федарэнка, А. Цугцванг : аповесць / А. Федарэнка // Полымя. – 1998. – N 3. – С. 3-31.
- Федарэнка, А. Шчарбаты талер : аповесць для дзяцей / А. Федарэнка // Маладосць. – 1997. – N10. – С. 26–119.
{tab=Лiтаратура аб жiццi i творчасцi пiсьменнiка}
- Алейнiк, Л. Майстэрства пабудовы прыгоднiцкага сюжэта : (аповесць Андрэя Федарэнкi "Афганская шкатулка") / Л. Алейнiк // Полымя. – 2007. – N11. – С. 131–136.
- Алейнiк, Л. В. Майстэрства пабудовы прыгоднiцкага сюжэта / Л. В. Алейнiк // Лiтота. Беларуская мова i лiтаратура. – Минск : Нац. iн-т адукацыi (НIА), 2007. – С. 23–28.
- Алейнiк, Л. Мастацкая праўда Андрэя Федарэнкi: раман "Рэвiзiя" / Л. Алейнiк // Маладосць. – 2004. – N10. – С. 130–133.
- Андрэй Федарэнка / А. І. Бельскі // Бельскі, А. І. Сучасная беларуская беларуская літаратура. – Мінск, 1997. – С. 172–178.
- Бушыла, Н. В. Вывучэнне апавядання А. Федарэнкi "Падслуханая казка" : V клас / Н. В. Бушыла // Беларуская мова i лiтаратура. – 2010. – N7. – С. 25–27.
- Верцiхоўская, М. Крокi-этапы падрыхтоўкi да ўрока па аповесцi "Шчарбаты талер" / М. Верцiхоўская // Урокi лiтаратуры: пошук i творчасць / М. I. Верцiхоўская. – Минск : Лiтаратура i мастацтва, 2008. – С. 133–150.
- Верцiхоўская, М. I. Платонаўскi эйдас, Або якiя кнiжкi чытаюць дзецi: А. Федарэнка / М. I. Верцiхоўская, В. У. Верцiхоўская // Маладосць. – 2005. – N6. – С. 104–117.
- Дубасава, А. "Казачны рэалiзм" Андрэя Федарэнкi / А. Дубасава // Маладосць. – 2003. – N5. – С. 134–150.
- Караткевiч, В. I. Жанравыя асаблiвасцi "Жанiха па перапiсцы" А. Федарэнкi / В. I. Караткевiч // Акрыленыя словам. – Магілёў : МДУ iмя А. А. Куляшова, 2001. – С. 51–55.
- Кiслiцына, Г. М. Фiласофскiя iснаваннi ў апавяданнях А. Федарэнкi / Г. М. Кiслiцына // Весцi НАН Беларусi. Сер. гуманiтарных навук. – 2012. – N3. – С. 91–94.
- Кiслiцына, Г. М. Экзiстэнцыялiзм як светапоглядная сiстэма ў апавяданнi "Бунiн-Марцiнкевiч" А. Федарэнкi / Г. М. Кiслiцына // Вестник МГЛУ. Сер.1. Филология. – 2012. – N1. – С. 133–137.
- Кузьміч, Н. Час выбару : маральна-этычныя праблемы у прозе А. Федарэнкі / Н. Кузьміч // Полымя. – 1999. – N 10. – С. 205-214.
- Лапiцкая, А. Гiсторыя кахання i майстр-клас : рэц. на кнiгу А. Федарэнкi "Ланцуг" / А. Лапiцкая // Маладосць. – 2013. – N9. – С. 107–110.
- Локун, В. Настальгiя па страчанаму раю : рэцэнзiя на аповесць А. Федарэнкi "Дзiкi луг" / В. Локун // Маладосць. – 2012. – N12. – С. 72–76.
- Не раман і не эсэ, альбо Ці ўдасца пісьменніку “абдурыць прыроду?” : замест рэцэнзіі на раман-эсэ А. Федарнкі “Мяжа” // ЛіМ. – 2010. – 26 лютага. – С. 7.
- Павловская, А. Мiстычныя матывы ў прозе Яна Баршчэўскага i Андрэя Федарэнкi / А. Павловская // Ян Баршчэўскi ў славянскiм свеце (да 210 - годдзя з дня нараджэння). – Вiцебск : Вiцебскi дзярж. ун-т, 2004. – С. 84–86.
- Павловская, А. Нябачныя скарбы "Афганскай шкатулкi" : пра аповесць Андрэя Федарэнкi / А. Павловская // Роднае слова. – 2004. – N4. – С. 54–55.
- Паўлоўская, А. А. Прыгоднiцкiя элементы Андрэя Федарэнкi / А. А. Паўлоўская // Белорусская литература и мировой литературный процесс. – Новополоцк : Полоцкий гос. ун-т, 2005. – С. 216–219.
- Рублевская, Л. Ничьи серебряного века : интервью с прозаиком Андреем Федоренко / Л. Рублевская // Советская Белоруссия. – 2009. – 18 апреля. – С. 22.
- Цiтова, Л. К. У пошуках скарбаў : пра кнiгу для дзяцей "Шчарбаты талер" А. Федарэнкi / Л. К. Цiтова // Роднае слова. – 2002. – N10. – С. 50–51.
- Шатыронак, I. Дзiкi луг Андрэя Федарэнкi / I. Шатыронак // Беларуская думка. – 2012. – N11. – С. 99–103.
-
29 октября 2018 года исполнилось 100 лет со дня образования Всесоюзного Ленинского Коммунистического Союза Молодежи (ВЛКСМ). В преддверии этой даты в читальном зале учебного корпуса № 1 (ауд. 202) была развернута одноименная выставка «100лет ВЛКСМ». ЗДЕСЬ вы можете ознакомиться с её виртуальной версией.
-
«Год науки в Республике Беларусь»
2017 год объявлен годом науки в Республике Беларусь.
23 декабря 2016 года Президент Республики Беларусь Александр Лукашенко подписал указ «Об объявлении 2017 года годом науки».
Основной целью данного решения является повышение роли науки в выполнении задач социально-экономического развития страны, создание благоприятных условий для сохранения и развития научного потенциала, формирование международного имиджа Беларуси как страны с высоким уровнем интеллектуального и человеческого капитала. -
«Год семьи в Содружестве Независимых Государств»
Решением Совета глав государств СНГ 2017 год в Содружестве Независимых Государств объявлен годом семьи.
Семья – это важнейший институт общества, основа и опора государства. В семье закладываются основы нравственного воспитания человека, культурно-духовного развития, формируются нормы поведения, раскрываются внутренний мир и индивидуальные качества личности. Семья способствует также самоутверждению человека, стимулирует его социальную, творческую активность. Основной целью проведения Года семьи является возрождение авторитета семьи, укреплению базовых семейных ценностей и традиций. -
«Да, мы живём, не забывая…»
100 лет со дня рождения Симонова Константина Михайловича (1915–1979)
28 ноября (15 ноября по старому стилю) 1915 года родился русский писатель, поэт, драматург, сценарист, журналист, общественный деятель Константин (Кирилл) Михайлович Симонов.
Он был воином и поэтом, способным зажечь в сердцах миллионов людей не только ненависть к врагу, но и поднять нацию на защиту своей Родины, вселить надежду и веру в неизбежную победу добра над злом, любви над ненавистью, жизни над смертью. Будучи непосредственным очевидцем и участником многих событий, Симонов как журналист, писатель, сценарист, художник слова внёс немалую лепту своего труда в формирование отношения к событиям Великой Отечественной войны у всех последующих поколений. Он стал одним из символов поколения, победившего в XX веке фашизм. -
В рамках Года молодежи и в преддверии празднования Дня города и Дня молодежи на сайте библиотеки размещена виртуальная выставка «Для тебя и о тебе: художественная литература для молодежи о молодежи».
На выставке представлены разделы «Белорусская литература», «Русская литература», «Зарубежная литература» с самыми интересными книгами, которые стоит прочитать.
-
«Кто я? Что я? Только лишь мечтатель, синь очей утративший во мгле…»
120- летию со дня рождения Сергея Александровича Есенина (1895 — 1925)21 сентября (3 октября) исполняется 120 лет со дня рождения одного из известнейших и любимых поэтов России 20 века. У великих поэтов одна дата рождения — дата рождения их неповторимого таланта. Казалось бы, все, о чем рассказывал Есенин в стихах, он рассказывал о себе. Но все это глубоко волнует каждого из нас и сегодня. За личной судьбой поэта встает его эпоха. Из далеких двадцатых годов Есенин незримо шагнул в наши дни и дальше — в будущее…