Паважаныя чытачы! Прапануем вашай увазе бібліяграфічны спіс літаратуры, прысвечаны юбілею вядомага беларускага пісьменніка А. Федарэнкі. Яго творы публікаваліся на беларускай, англійскай, нямецкай, рускай, латышскай, славацкай, украінскай мовах, перакладзены на амаль усе еўрапейскія мовы. Андрэй Федарэнка належыць да катэгорыі тых майстроў пяра, каго называюць “знаўцамі чалавечай душы”. Ён – псіхолаг, даследчык сучаснасці, шчыры і непасрэдны субяседнік.
Спіс не прэтэндуе на вычарпальную паўнату ахопу матэрыялу і ўключае ўсё, што знайшлось у фондзе нашай бібліятэкі.
Скончыў Мазырскі палітэхнікум, працаваў мулярам у Мазыры, Пінску, г.п. Мікашэвічах Лунінецкага раёна. Служыў у Савецкай Арміі. Затым працаваў транспартным рабочым у г. Калінкавічы, бібліятэкарам у в. Антонаўка Мазырскага раёна. У 1985 г. паступіў у Мінскі інстытут культуры на бібліятэчна-бібліяграфічны факультэт, у 1990 г. скончыў. Працаваў загадчыкам аддзела навукі, культуры, грамадскага жыцця і публіцыстыкі часопіса “Полымя”, карэктарам у газеце “7 дней”, на кінастудыі “Беларусьфільм”, рэдактарам аддзела часопіса “Маладосць”, у газеце “Літаратура і Мастацтва”.
Аўтар кніг прозы «Гісторыя хваробы» (1989), «Смута» (1994), «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002), «Нічые» (2009), «Мяжа» (2011), «Ланцуг» (2012).
Акрамя таго творы ўваходзілі ў звыш двух дзесяткаў калектыўных зборнікаў, з іх 3 — драматургічныя. Лаўрэат шматлікіх літаратурных і драматургічных конкурсаў. Творы перакладаліся на рускую і еўрапейскія мовы. У 1995г. за кнігу “Смута” атрымаў Літаратурную прэмію імя Івана Мележа. У 2000г. удзельнік Літэкспрэсу «Еўра2000».