В феврале 2014 года исполняется 100 лет со дня рождения А. А. Кулешова, одного из крупнейших белорусских поэтов, чьё творчество повсеместно пользуется любовью и заслуженной славой. Его имя неразрывно связано с историей нашего университета: 8 сентября 1978 года Совет Министров Белорусской ССР принял постановление «О увековечении памяти народного поэта Беларуси Аркадия Александровича Кулешова».
Выпуск настоящего библиографического списка приурочен к этой дате.
Публикуемый библиографический список «I вечнасць радка як вечнасць жыцця…» отражает научные статьи преподавателей нашего вуза, посвященные поэту и переводчику А. А. Кулешову. Список не претендует на полноту информации. Нам было интересно представить новые взгляды исследователей-литературоведов на разные стороны творчества писателя, подчас не совпадающие с традиционной трактовкой, а также методические рекомендации педагогов для проведения уроков литературы по изучению творчества писателя в общеобразовательных школах.
Список публикаций расположен в алфавите авторов.
Библиографический список адресован литературоведам, преподавателям вузов и школ, библиотекарям, студентам филологических вузов, а также всем, кто интересуется творчеством А. А. Кулешова.
Народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 г. у мястэчку Саматэвічы Касцюковіцкага раена Магілеўскай вобласці. Бацькі яго былі настаўнікамі. Ад 1921 да 1928 году А. Куляшоў вучыўся ў Саматэвіцкай школе-сямігодцы.
Паэтычны талент А. Куляшова абудзіўся рана. Пісаць вершы ен пачаў з сямі гадоў, а ў 1926 г. Клімавіцкая раенная газета «Наш працаўнік» надрукавала яго верш «Ты мой брат». Аўтару было ў гэты час дванаццаць гадоў. Пасля заканчэння Саматэвіцкай сямігодкі Аркадзь Куляшоў паступіў вучыцца ў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Тут ён блізка сышоўся з маладымі паэтамі, якія групаваліся вакол студыі тагачаснага літаратурнага аб'яднання «Маладняк». Вялікае пачуцце дружбы моцна з'яднала яго са Змітраком Астапенкам і Юліем Таўбіным – таксама таленавітымі паэтамі.
З 1931 г. па 1933 г. Аркадзь Куляшоў вучыўся на літаратурным факультэце ў Мінскім педагагічным інстытуце. Прыязджаючы дамоў на канікулы, ён актыўна ўключаўся ў працоўнае жыццё вескі.
У пачатку 30- х гг. выйшлі першыя зборнікі вершаў А. Куляшова – «Па песню, па сонца» і «Медзі дождж » (1933). Яны прасякнуты пачуццем радаснага самасцвярджэння асобы ў грамадстве. Разам з тым увагу Аркадзя Куляшова прыцягваюць і трагічныя падзеі нядаўняга мінулага. Пра лёс інвалідаў першай сусветнай вайны А. Куляшоў расказаў у паэме «Крыўда».
Пачатак 30- х гг. быў надзвычай складаным у літаратурным жыцці. У гэты час некаторыя крытыкі перакрэслівалі значэнне культурнай спадчыны, ставіліся з пагардай да выдатных твораў нашых класікаў. Аркадзь Куляшоў, нягледзячы на сваю маладосць, заставаўся цвердым у сваіх поглядах на літаратуру. Ён ведаў, што фармальнае штукарства збядняе літаратуру, што творчасць Купалы і Коласа з'яўляецца вялікай школай для маладога пісьменніка. «Усе часцей і часцей, – пісаў пазней А. Куляшоў пра гэты перыяд свайго творчага жыцця, – звяртаюся да крыніц народнай творчасці, да твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пушкіна і Някрасава». Вялікую ролю ў творчым лёсе А. Куляшова адыграла паэма «Краіна Муравія» А. Твардоўскага. «Я ніколькі не перабольшу, калі скажу, што, як паэт, сваім нараджэннем абавязаны менавіта гэтаму твору», – так пісаў А. Куляшоў у 1962 г. Пазней ён прысвяціў памяці А. Твардоўскага сваю паэму «Варшаўскі шлях», у якой раскрыў велічнае аблічча выдатнага рускага паэта.
У другой палове 30- х гг. А. Куляшоў напісаў шэраг твораў пра маладое пакаленне савецкіх людзей, шчырых у сваім імкненні аддаць сілы Бацькаўшчыне, верных у сяброўстве і дружбе. Да ліку такіх твораў адносяцца паэма-песня «У зяленай дуброве», аб'яднаныя ў цыкл «Юнацкі свет».
А. Куляшоў востра перажываў трагедыю першых дзён Вялікай Айчыннай вайны. 24 чэрвеня ён пакінуў разбураны Мінск, пяшком прайшоў «горкі шлях» да Оршы, а ў Калініне добраахвотна ўступіў у рады Чырвонай Арміі. Пасля вучобы ў Ноўгарадскім ваенна-палітычным вучылішчы А. Куляшоў працаваў у армейскай газеце «Знамя Советов». На старонках франтавога друку паэт расказваў пра суровую праўду змагання з фашысцкімі вылюдкамі, пра мужнасць і стойкасць байца-камсамольца на Бранскім фронце, якога фашысты на марозе аблілі вадой, пра безыменнага мінамётчыка, які на сваім участку стрымліваў наступленне фашысцкай дывізіі. «Дзень на перадавой, вечар у дарозе, ноч у зямлянцы, дзе пры цьмяным святле газоўкі пісаліся вершы, нарысы, артыкулы, заметкі. А раніцою ўсе гэта ўжо чыталася ў палках і на батарэях» – так пісаў пра работу франтавога журналіста рускі паэт Аляксей Суркоў. Так праходзілі на фронце дні і ночы і ў Аркадзя Куляшова.
Ва ўмовах франтавога жыцця А. Куляшоў здолеў напісаць выдатныя мастацкія творы за незвычайна кароткі час. У жніўні 1942 г. ён напісаў паэму «Сцяг брыгады» – кнігу пра байца, які зведаў горыч разгрому брыгады, страту баявых сяброў, але выйшаў з варожага акружэння разам з параненым камісарам. У паэме «Дом №24», напісанай таксама ў гады вайны, А. Куляшоў расказаў пра абуджэнне жыцця на папялішчах вайны, пра вяртанне да жыцця чалавечых душ, спапялёных вайной. Назаўжды ў народнай памяці застануцца героі напісаных А. Куляшовым у гады вайны балад – дзеці і сястра камандзіра партызанскай брыгады Міная Шмырова, расстраляныя фашыстамі, камсамолец, абліты на марозе ледзяной вадой мужныя беларускія дзяўчаты, якіх фашысты вывезлі ў Германію, але не змаглі зламаць духоўна. Пра гэта Аркадзь Куляшоў расказаў у такіх творах, як «Балада аб чатырох заложніках», «Камсамольскі білет», «Ліст з палону», «Над брацкай магілай». Гэтыя творы ў гады вайны не толькі гаварылі суровую праўду пра пакуты і мужнасць нашага народа – яны былі і застаюцца крыніцай духоўнай сілы чалавека.
У пасляваенны час А. Куляшоў таксама напісаў шмат твораў пра выдатных сыноў нашага народа. Найбольш значнымі ў гэты час кнігамі былі зборнікі вершаў «Камуністы», «Новая кніга», «Сасна і бяроза», а таксама паэмы «Цунамі», «Далека да акіяна», «Варшаўскі шлях». Цыкл вершаў «Маналог», прысвечаны памяці З. Астапенкі і Ю. Таўбіна, беспадстаўна абвінавачаных у гады культу асобы Сталіна. Пра выдатнага кіраўніка нацыянальна – вызваленчага руху ў 1863 г. Кастуся Каліноўскага А. Куляшоў расказаў у драматычнай паэме «Хамуціус» (1975). Назва твора паходзіць ад падпольнай мянушкі, якую ўзяў сабе К. Каліноўскі, падкрэсліўшы тым самым сваю блізкасць да сялян, якіх паны называлі хамамі.
Паэзія А. Куляшова – гэта ўсхваляваны маналог пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна. Раптоўная смерць абарвала 4 лютага 1978 г. паэтычны маналог мужнага паэта – мысліцеля і грамадзяніна, але ў яго творах назаўсёды засталіся жыць вобразы лепшых сыноў нашага народа – жывая памяць пра гераічнае мінулае. У творах навечна застаўся з намі і вобраз паэта, які ўзбагаціў беларускае мастацкае слова новым сэнсам – паглыбленым разуменнем сутнасці эпохі. Пра гэта вельмі добра сказаў Янка Брыль: «Да болю часам шаблонная фраза: «У асобе яго мы страцілі…». Не, у асобе Аркадзя Куляшова мы – у самым шырокім, трывалым гучанні гэтага мы – набылі, маем паэта, значэнне якога надзейна мацуе вечнасць нашага слова».
Голуб, Т. С. Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова / Т. С. Голуб. – Мінск: Беларуская навука, 2012. – 308 с.
Манаграфія ахоплівае ўсе бакі шматграннай жыццёвай і творчай дзейнасці народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Сабраныя, вывучаныя і пададзеныя ў храналагічнай паслядоўнасці дакументальныя факты падмацаваны цытатамі з выступленняў, артыкулаў самога пісьменніка і навуковых прац даследчыкаў, з успамінаў, лістоў родных і сяброў А. Куляшова, што стварае пэўны грамадскі фон, спрыяе ўспрыняццю асобы паэта ў кантэксце часу, той гістарычнай эпохі, у якую яму давялося жыць. Пададзеныя ў «Летапісе жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова» звесткі істотна дапаўняюць выкладзеную ў падручніках і даведніках біяграфію паэта. Гэта абумоўлівае запатрабаванасць выдання шырокай чытацкай аўдыторыяй: даследчыкамі, выкладчыкамі, студэнтамі, школьнікамі, архівістамі, тэкстолагамі, музейнымі работнікамі, выдаўцамі і інш.
Куляшова, В. Лясному рэху праўду раскажу… : літаратуразнаўчае эсэ / В. Куляшова. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. – 335 с.
Кніга В. Куляшовай – гэта і ўспаміны пра бацьку, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, і адначасова даследаванне яго творчасці. Кніга напісана эмацыянальна, падкупляе трапнасцю меркаванняў, здольнасцю аўтара зразумець і паказаць складанасць і шматграннасць паэтычнай натуры вядомага майстра беларускай паэзіі.
Грынчык, М. Аркадзь Куляшоў. Крытыка-бібліяграфічны нарыс / М. Грынчык. – Мінск: Беларусь, 1964. – 158 с.
Крытыка-біяграфічны нарыс М. Грынчыка прысвечаны жыццю і творчасці Аркадзя Куляшова – аднаго з найбольш таленавітых і папулярных пісьменнікаў Беларусі. Паэтычная дзейнасць А. Куляшова непарыўна звязана з нашай слаўнай эпохай, з поспехамі і дасягненнямі народа на розных этапах. У адпаведнасці з гэтым творчы шлях паэта разглядаецца на шырокім фоне гістарычных падзей, у святле тых ідэйна-творчых задач, якія вылучала перад літаратурай само жыццё. Паэзія Аркадзя Куляшова захапляе чытача сваёй рамантычнай узнёсласцю, філасофскай задуменнасцю, глыбінёй і шчырасцю пачуццяў. У кнізе вызначаны найбольш характэрныя асаблівасці творчага метаду і стылю пісьменніка, раскрываецца «сакрэт» неслабеючай эстэтычнай дзейнасці яго выдатных вершаў і паэм.
Бярозкін, Р. Аркадзь Куляшоў: нарыс жыцця і творчасці / Р. Бярозкін. – Мінск: Народная асвета, 1978. – 192 с.
У гэтай кнізе аўтар пільна прасочвае вытокі творчасці таленавітага і самабытнага беларускага паэта Аркадзя Куляшова, раскрывае плённыя творчыя пошукі, дае грунтоўны і тонкі аналіз яго паэтычных здабыткаў. У кнізе выяўляецца адзінства, цесная знітаванасць жыццёвага шляху паэта і яго творчасці, пераканаўча падаецца яго яркая індывідуальная манера і шырокі тэматычны дыяпазон. Адрасуецца вучням і шырокаму колу чытачоў.
Перкін, Н. С. Аркадзь Куляшоў: паэтычная творчасць / Н. С. Перкін. – Мінск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1951. – 203 с.
Кніга прысвечана вывучэнню паэтычнай творчасці аднаго з шырока вядомых беларускіх паэтаў А. Куляшова. Праблемы творчасці вырашаюцца ў непарыўнай сувязі з жыццём беларускага народа. Выключнае значэнне набывае пытанне аб ролі літаратурных традыцый у фарміраванні пісьменніка. Складаецца кніга з чатырох раздзелаў: «Ранняя паэзія (1926-1933 гг.)», «Далейшае творчае станаўленне (1934-1941 гг.)», «Творчасць у гады Вялікай Айчыннай вайны», «Творчасць у пасляваенны перыяд». Асобае месца надаецца творчасці А. Куляшова ў кантэксце развіцця агульнасаюзнай (краін былога СССР) літаратуры. Гэта выданне будзе цікава выкладчыкам, даследчыкам, студэнтам, школьнікам.
Куляшоў, А. Маналог : вершы, паэмы / А. Куляшоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – 127 с.
Кніга народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова – усхваляваная, сардэчная і мудрая размова пра высокае прызначэнне на зямлі чалавека з яго клопатам, турботамі і надзеямі, з невычэрпным памкненнем ў будучыню.
Куляшоў, А. Крылы : лірыка 1927-1977 / А. Куляшоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. – 271 с.
Кніга народнага паэта Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, класіка беларускай літаратуры Аркадзя Куляшова (1914-1978) выдаецца да 70- годдзя паэта. Перакладзены на многія мовы народаў нашай краіны і народаў свету, Аркадзь Куляшоў стаў паўпрэдам нашай роднай паэзіі.
Куляшоў, А. Паміж наступным і былым : вершы, паэмы / А. Куляшоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. – 542 с.
У гэтай кнізе народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова (1914-1978) чытач знойдзе лепшае з творчай спадчыны выдатнага пісьменніка, які ўзбагаціў нашу літаратуру рамантычна адухоўленай, высокаметафарычнай, напоўненай багаццем філасофскіх вобразна-асацыятыўных сувязей і адначасова ў найвышэйшых сваіх праявах глыбока інтымнай, прапушчанай праз жывое трапяткое сэрца паэзіяй.
Куляшоў, А. Выбраныя творы / А. Куляшоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 206 с.
Паэзія Аркадзя Куляшова (1914-1978) – гэта вечная захопленасць жыццём і творчае гарэнне, яркасць пачуццяў, нястомнае напружанне душы і думкі, пазнанне сябе і людзей. У кнігу ўвайшло найлепшае з творчай спадчыны паэта, паэмы «Цунамі», «Варшаўскі шлях».