Міжнародны дзень роднай мовы, або Міжнародны дзень матчынай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА ў 1999 годзе. Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
Напярэдадні гэтага свята ў чытальнай зале бібліятэкі зладжана выстава «ВЕРУ Ў МОЦ ТВАЮ, БАЦЬКОЎ СВЯТОЕ СЛОВА», дзе магчыма пазнаёміцца з выданнямі по гісторыі мовазнаўства і літаратуразнаўства, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай гісторыі нашай культуры. Таксама да увагі наведавльнікаў прапануецца віртуальная выстава «БЕЛАРУСЬ ЯК НАТХНЕННЕ»
Віншуем усіх са святам!