За шматгадовую рэзультатыўную дзейнасць па фарміраванні каштоўнасных адносін моладзі да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, укараненне інавацыйных формаў сацыякультурных камунікацый і садзейнічанне арганізацыі мерапрыемстваў культурна-асветніцкай акцыі «Грані творчасці» дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагороджана ЮРЫШАВА ЛЮДМІЛА ПЯТРОЎНА, вядучы бібліятэкар УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова».
Арганізатарамі рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі «Грані творчасці» з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
У 2023 годзе акцыя была прысвечана 110-годдзю Максіма Танка. Ідэяй-дэвізам праекта сталі радкі верша Максіма Танка «О РОДНАЯ ЗЯМЛЯ! ТЫ — КНІГА ВЕЧНАГА ЖЫЦЦЯ».
Рэспубліканская выстава-конкурс «ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ» праводзіцца з мэтай актуалізацыі сістэмы мастацка-эстэтычнага выхавання студэнцкай моладзі на аснове фарміравання каштоўнасных адносін да айчыннай гісторыка-культурнай спадчыны, далейшага развіцця відава-жанравага дыяпазону аматарскай творчасці, прапаганды сучасных напрамкаў і лепшых узораў мастацкай творчасці, стварэння аптымальных умоў для развіцця і рэалізацыі творчага патэнцыялу моладзі.