Штогод 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, бо ў гэты дзень у 1994 годзе была прынята першая Канстытуцыя суверэннай Беларусі. Яна ўпершыню ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці замацавала статус рэспублікі як унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, устанавіла прынцыпы дэмакратычнага ладу, прыярытэт правоў і свабод чалавека.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь https://pravo.by/pravovaya-informatsiya/normativnye-dokumenty/konstitutsiya-respubliki-belarus/ — асноўны закон краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін.
Канстытуцыя вызначае дзяржаўны лад, устанаўлівае прынцыпы выбарчай сістэмы, рэгулюе ўтварэнне органаў улады, замацоўвае правы і абавязкі грамадзян.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь увасабляе ў сабе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху Беларусі, азначае новы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Яна грунтуецца на неад'емным суверэнным праве беларускага народа мець сваю дзяржаўнасць і быць паўнапраўным суб'ектам сусветнай супольнасці. Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, дастойнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.
У чытальнай зале навучальнага корпуса № 1 аформлена тэматычная выстава «15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь». На выстаўцы прадстаўлены арыгінальныя экзэмпляры Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, кніжныя і перыядычныя выданні па канстытуцыйным праве.