6 жніўня 1517 года Францыск Скарына выдаў першую беларускую кнігу ў Празе. Дзякуючы гэтаму беларусы сталі ў адзін шэраг з народамі Еўропы, сцвярджаючы сталасць уласнай нацыі і далучэнне яе да культурных асяродкаў Еўропы. У 2017 годзе спаўняецца 500-годдзе вялікай падзеі. Францыск Скарына садзейнічаў развіццю духоўнай і кніжнай талерантнасці, дзякуючы чаму адроджанае з другой паловы ХVI ст. беларускае кнігадрукаванне выразна пераўзыходзіла рускае і ўкраінскае. Ён заклаў падставы біблейскай друкарскай традыцыі. Ніводная з суседніх дзяржаў не можа пахваліцца такой колькасцю рознамоўных і рознаканфесійных выданняў свяшчэннага пісання, як Беларусь ХVI ст. Развіццё кнігадрукавання на сучасным этапе – справа гонару нашай краіны. Нам сапраўды ёсць чым ганарыцца, пра што сведчаць перамогі нашых кнігавыдаўцоў на міжнародных выставах. Беларуская кніга выйшла на шырокі абсяг культурна–асветніцкай нівы, што робіць славу нашай айчыне.
З нагоды святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання да вашай уваги прапануем віртуальную выставу «Францыск Скарына, альбо як да нас Прыйшлi Кнiгi».