Издания на электронных носителях
Научные публикации

Марзалюк, І. А. Археалагічнае вывучэнне курганнага могільніка Усход [Электронны рэсурс] : манаграфія / І. А. Марзалюк. – Электрон. дан. – Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2017. – 1 электрон. апт. дыск (CD-R); 12 см. – Сістэм. патрабаванні: Pentium II 300, 64 Mb RAM, свабоднае месца на дыску 16 Mb, Windows 98 і вышэй, Adobe Acrobat Reader, CD-Rom, мыш.

Манаграфія прысвечана вывучэнню курганнага могільніка Усход – помніка археалогіі канца X – XII ст. На сённяшні дзень гэта найлепш даследаваны курганы могільнік у Магілёўскім Падняпроўі. У ходзе археалагічных раскопак вывучана 49 курганных насыпаў, здзейсненых па абрадзе інгумацыі (на ўзроўні дзённага гарызонту, на падсыпцы, у падкурганных ямах). Уплыў хрысціянскіх эсхаталагічных ідэй адбіўся на пахавальнай абраднасці насельніцтва – поўная адмова ад звычаю крэмацыі, выкарыстанне трун-дамавін, з'яўленне ўжо на першай фазе існавання могільніка пахаванняў у падкурганных ямах, выкарыстанне крыжыкаў і крыжападобных падвесак. Матэрыялы, апублікаваныя ў манаграфіі, у шырокі навуковы ўжытак уводзяцца ў поўным аб'ёме ўпершыню.

Прызначаецца для навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў і навучэнцаў, краязнаўцаў, усіх тых, хто цікавіцца археалогіяй і гістарычным мінулым Беларусі.

© 2024 Библиотека Могилёвского государственного университета имени А. А. Кулешова
Адрес: 212022, г. Могилев, ул. Космонавтов, 1

Яндекс.Метрика  

Main Menu