Абабурка, М. В. Асаблівасці ідыястылю Уладзіміра Караткевіча: лінгвакультуралагічны аспект [Электронны рэсурс] : манаграфія / М. В. Абабурка, В. М. Шаршнёва, Я. В. Вялічка. – Электрон. дан. – Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2017. – 1 электрон. апт. дыск (CD-R); 12 см. – Сістэм. патрабаванні: Pentium II 300, 64 Mb RAM, свабоднае месца на дыску 16 Mb, Windows 98 і вышэй, Adobe Acrobat Reader, CD-Rom, мыш.
Манаграфія прысвечана даследаванню некаторых важных напрамкаў фарміравання індывідуальнага стылю У. Караткевіча: адзначаецца арыгінальная спалучальнасць выкарыстаных ім традыцыйных і нетрадыцыйных вобразна-выяўленчых сродкаў, прапануецца лінгвакультуралагічнае асвятленне архітэктонікі і кампазіцыі яго твораў, характарызуюцца асаблівасці дыялагічнага маўлення герояў і персанажаў (дзейных асоб) у празаічнай мове пісьменніка, надаецца асобая увага стылістычным функцыям транссемантызаваных слоў і выразаў. Упершыню падаецца лінгвакультуралагічная. структурна-стылістычная і функцыянальна- камунікацыйная характарыстыка складнікаў ідыястылю У. Караткевіча.
Манаграфія прызначаецца студэнтам. магістрантам, аспірантам філалагічных спецыяльнасцей. настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, усім, хто цікавіцца даследаваннем творчасці У. Караткевіча.