В фонде библиотеки хранится и регулярно пополняется коллекция изданий на электронных оптических дисках. Коллекция находится в читальном зале библиотеки УК №1 (ауд. № 202). Пользоваться коллекцией можно бесплатно по предъявлению студенческого билета.
Ниже приведен перечень доступных изданий. Если издание размещено и в электронном архиве, приводится ссылка на полный текст.
У ракурсе сучаснага асэнсавання [Электронны рэсурс] : міжкаф. зб. навук. прац. – Вып. 6 : Філалогія / пад рэд. А. А. Лаўшук. – Электрон. дан. – Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2014. – 1 электрон. апт. дыск (DVD-R); 12 см. – Сістэм. патрабаванні: Pentium II 300, 64 Mb RAM, свабоднае месца на дыску 16 Mb, Windows 98 і вышэй, Adobe Acrobat Reader, DVD-Rom, мыш.
У зборніку змешчаны навуковыя працы, якія дазваляюць увесці чытача ў кола актуальных праблем сучаснага рускага і беларускага літаратуразнаўства і мовазнаўства, дэманструюць розныя падыходы да вывучэння мастацкага тэксту. У артыкулах аналізуюцца мастацкія асаблівасці раманаў К. Чорнага, К. Крапівы, М. Лынькова. А. Андрэева і інш., паэзіі Я. Баршчэўскага і Ф. Багушэвіча, Цёткі і Лeci Украінкі, М. Багдановіча і Г. Мілева, А. Звонака, К. Сэндберга, драматургіі У. Галубка. Частка артыкулаў прысвечана пытанням народазнаўства і мастацкага энтаграфізма ў беларускай літаратуры, праблемам праваслаўнага і каталіцкага выдавецтв перыяду позняга Рэнесансу, праблемам сучаснай беларускай літаратурнай казкі і сучаснай рускамоўнай літаратуры Беларусі. Выяўленне агульных тэндэнцый развіцця літаратуры арганічна спалучаецца з вывучэннем творчасці асобных пісьменнікаў, іх аўтарскай індывідуальнасці.
Даследаванне актуальных праблем літаратуразнаўства і лінгвістыкі, якое праведзена філолагамі МДУ імя А. А. Куляшова, дазваляе сфарміраваць яснае ўяўленне аб спецыфіцы розных падыходаў да вывучэння і інтэрпрэтацыі мастацкіх твораў у ракурсе сучаснага адлюстравання.
Разлічана на вучоных, настаўнікаў, студэнтаў, аспірантаў і ўсіх, хто цікавіцца актуальнымі пытаннямі сучаснай філалагічнай навукі.