В фонде библиотеки хранится и регулярно пополняется коллекция изданий на электронных оптических дисках. Коллекция находится в читальном зале библиотеки УК №1 (ауд. № 202). Пользоваться коллекцией можно бесплатно по предъявлению студенческого билета.
Ниже приведен перечень доступных изданий. Если издание размещено и в электронном архиве, приводится ссылка на полный текст.
Полацк у святле станаўлення гістарычных і нацыянальных форм беларускай дзяржаўнасці (ІХ–ХХ стст.) [Электронны рэсурс] : манаграфія / Д. У. Дук, І. А. Марзалюк, А. А. Агароднікаў [і інш.]. – Электрон. дан. – Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2019. – 1 электрон. апт. дыск (CD-R); 12 см. – Сістэм. патрабаванні: Pentium II 300, 64 Mb RAM, свабоднае месца на дыску 16 Mb, Windows 98 і вышэй, Adobe Acrobat Reader, CD-Rom, мыш.
Манаграфія прысвечана характарыстыцы месца і ролі Полацка ў станаўленні гістарычных і нацыянальных форм беларускай дзяржаўнасці ў ІХ–ХХ стст. Выданне аб'ядноўвае калектыў археолагаў і гісторыкаў, якія пад навуковым кіраўніцтвам Д. У. Дука і I. А. Марзалюка спрычыніліся да вывучэння розных аспектаў гісторыі Полацка і Полаччыны ў шырокім гістарычным кантэксце. Упершыню ў гістарыяграфіі аналізуюцца сімвалічныя практыкі правячай на Полацкай зямлі ў XI—XII стст. дынастыі Рагвалодавічаў. Аўтары канстатуюць факт наяўнасці ў Полацка і Полацкай зямлі ўсіх атрыбутаў, характэрных для сярэдневяковай дзяржавы. На фоне тапаграфічнага, этнакультурнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця аналізуецца роля Полацка ў дзяржаватворчых працэсах на тэрыторыі Беларусі ў перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Прадстаўлена характарыстыка працэсу трансфармацыі гістарычнай памяці і ідэнтычнасці насельніцтва Полацка ў часы Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі і ў складзе Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Калектыўная манаграфія разлічана на шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і археалогіяй Полацка; рэкамендуецца для выкарыстання ў навукова-даследчай працы і вучэбным працэсе студэнтаў і навучэнцаў агульнаадукацыйных школ.
Поўны тэкст можна паглядзець тут: