19 красавіка 2024 года ва ўстанове адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова» прайшла XVIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Рэлігія і грамадства».
На канферэнцыю былі прадстаўлены больш за 100 дакладаў, аўтары якіх — даследчыкі з чатырох краін — Беларусі, Расіі, Славакіі і КНР. Замежныя краіны прадстаўлялі больш за 25 вучоных. Беларускія ўдзельнікі традыцыйна рэпрэзентавалі ўсе рэгіёны рэспублікі, найбуйнейшыя ўніверсітэты і профільныя навуковыя ўстановы. Удзельнікамі канферэнцыі з'яўляюцца не толькі вядомыя вучоныя, але і маладыя даследчыкі — аспіранты, магістранты і студэнты, а таксама прадстаўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
На канферэнцыі абмяркоўвалісь пытанні, якія адлюстроўваюць разнастайнасць напрамкаў сучаснага рэлігіязнаўства, — па праблематыцы тэорыі рэлігіі, рэлігійна-філасофскай спадчыны, гісторыі рэлігіі, сучаснай рэлігійнасці, станаўлення рэлігійнай культуры ў гісторыі Беларусі.
У рамках канферэнцыі была арганізавана выстава прац прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры гісторыі і філасофіі МДУ імя А. А. Куляшова і Магілёўскага рэлігіязнаўчага цэнтра. На выставе былі прадстаўлены манаграфіі, падручнікі і вучэбна-метадычныя дапаможнікі па пытаннях сучаснага рэлігіязнаўства.