20 сакавіка 2024 года ва ўстанове адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова» прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Пачатковая адукацыя: пытанні тэорыі, методыкі, кадравага забеспячэння».
Удзел ў канферэнцыі прымалі выкладчыкі ўстаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, навуковыя супрацоўнікі, аспіранты, педагагічныя работнікі ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай і спецыяльнай адукацыі.
На канферэнцыі абмяркоўвалісь пытанні:
- Псіхолага-педагагічныя асновы навучання і выхавання малодшых школьнікаў.
- Удасканаленне методыкі прыродазнаўчай адукацыі малодшых школьнікаў.
- Філалагічная адукацыя малодшых школьнікаў: тэарэтычныя асновы і метадычныя рашэнні.
- Праблемы і перспектывы пачатковай матэматычнай адукацыі.
- Сучасныя падыходы да эстэтычнай адукацыі малодшых школьнікаў.
- Выхаванне малодшых школьнікаў: актуальныя праблемы і эфектыўныя педагагічныя інструменты іх вырашэння.
- Адаптыўнае адукацыйнае асяроддзе як рэсурс эфектыўнага развіцця малодшых школьнікаў (навучанне і выхаванне адораных навучэнцаў, навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця).
- Удасканаленне падрыхтоўкі педагагічных работнікаў для пачатковай адукацыі.
У рамках канферэнцыі была арганізавана выстава прац прафесарска-выкладчыцкага складу факультэта пачатковай і музычнай адукацыі. На выставе былі прадстаўлены манаграфіі, падручнікі і вучэбна-метадычныя дапаможнікі выкладчыкаў кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі і кафедры музыкі і эстэтычнай адукацыі.