Штогод у апошнюю нядзелю студзеня адзначаецца Дзень беларускай навукі. Святкаванне ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157. Гэта прафесійнае свята супрацоўнікаў усіх навуковых галін, а таксама аспірантаў, студэнтаў, навучэнцаў, якія займаюцца даследчай дзейнасцю.
За шматгадовую гісторыю ў МДУ імя А. А. Куляшова сфарміраваліся аўтарытэтныя навуковыя школы, выраслі вучоныя з сусветным імем. Развіццё навуковых даследаванняў сёння з’яўляецца безумоўным прыярытэтам. Праца вучонага — адна з самых важных і каштоўных. Яго шлях часам нялёгкі, аднак навука яднае бязмежна адданых сваёй справе людзей. Крок за крокам навукоўцы ідуць да сваіх адкрыццяў. І асноўная мэта іх дзейнасці – наблізіць грамадства да шчаслівага існавання.
Да святочнай даты падрыхтваны інтэрактыўны буклет інавацыйных распрацовак вучоных МДУ імя А. А. Куляшова. Таксама ў чытальнай зале распачалася выстава, на якой прадстаўлены кнігі, якія адлюстроўваюць прыярытэт і пераемнасць навукі нашага універсітэта, яе значэнне для беларускага грамадства і эканомікі. Экспануюцца фундаментальныя працы апошніх гадоў, якія адлюстроўваюць актуальныя напрамкі развіцця навуковай думкі.
Жадаем усім навукоўцам творчага поспеху, новых ідэй і адкрыццяў, надзейных сяброў і партнёраў. Шчасця, здароўя і дабрабыту вам і вашым блізкім!