У чытальнай зале Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова адбылася прэзентацыя двух зборнікаў, прысвечаных творчасці Народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова.
У зборнік “Наш Куляшоў” уключаны творы самога паэта, якія прадстаўляюць яго творчасць ва ўсёй яго разнастайнасці. У ім прадстаўлены як вядомыя вершы Аркадзя Куляшова, так і менш знакамітыя, але не менш каштоўныя, а таксама пераклады яго твораў на розныя мовы свету.
"Я музу параўнаў бы з роднай маці" — гэта зборнік вершаў класіка беларускай літаратуры, выкладчыкаў, выпускнікоў і студэнтаў МДУ імя А. А. Куляшова, якія працягваюць традыцыі Аркадзя Куляшова, Аляксея Пысіна і іншых славутых паэтаў. Усе яны ў свой час з'яўляліся членамі або гасцямі літаратурнага аб'яднання "Натхненне". Цяперашні кіраўнік літаб'яднання "Натхненне" Наталля Аляксандраўна Міхальчук адзначыла, што зборнік адлюстроўвае шырокі спектр творчых інтарэсаў аўтараў, іх імкненне да самавыражэння і пошуку свайго паэтычнага голасу. Яны з'яўляюцца важным укладам у вывучэнне і захаванне творчай спадчыны Аркадзя Куляшова, а таксама ў развіццё сучаснай беларускай паэзіі.
Прэзенгтацыя адбылася рамках святкавання 110-годдзя Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.
Прэзентацыя выданняў аб А. А. Куляшове глядзі тут.