У чытальнай зале навучальнага корпусу №1 дзейнічае выстава, якая прысвечана Дню народнага адзінства.
17 верасня Дзень народнага адзінства ў гісторыі суверэннай Рэспублікі Беларусь афіцыйна адзначаецца другі раз. Свята было ўсталяванае 7 чэрвеня 2021 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 206. Гэта стала як вынікам актуалізацыі тэматыкі гістарычнай памяці Беларусі ва ўмовах унутраных і знешнепалітычных выклікаў, так і следствам заклікаў патрыятычнай грамадскасці да надання даце 17 верасня статусу афіцынага дзяржаўнага свята.
Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і працвітаючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.