Да Міжнароднага дня роднай мовы 18 лютага а 16 гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашаюць на «Купалаўскі дыктант».
Кожны жадаючы зможа далучыцца дадыктанта, адчуць смак роднай мовы і магутнасць Купалавага слова, паспрабаваць свае сілы ўвалоданні нормамі беларускага правапісу, напісаўшы тэкст аднаго з артыкулаў Янкі Купалы.
На ролю выкладчыка запрошаны акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў.
Арганізатары падрыхтавалі два варыянты ўдзелу ў дыктанце:
-
Напісаць дыктант ва ўтульнай зале Нацыянальнай бібліятэкі.
-
Напісаць дыктант дома. Для гэтага будзе арганізавана прамая трансляцыя на YouTube. Па завяршэнні дыктанта анлайн-удзельнікі павінны цягам 30 хвілін адправіць фотаздымак напісанага тэксту на электронную пошту Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.. У суправаджальны лісце трэба пазначыць: імя, прозвішча, і, пажадана, краіну.
Усе ўдзельнікі цягам 10 дзён атрымаюць па электроннай пошце свае вынікі, а таксама электронны сертыфікат удзельніка «Купалаўскага дыктанта». А тыя, хто напіша дыктант на выдатна (10 балаў) стануць уладальнікамі памятных падарункаў ад арганізатараў.