Балоты Ельні старэйшыя за егіпецкія піраміды і ў два разы большыя за Барселону па плошчы. Тут ачмуральна пахне багун і спружыніць сфагнум пад нагамі, растуць журавіны і неапісальны колер у верасу, а якая маленечкая насамрэч драпежная расліна расіца, наколькі зорнае над Ельняй неба! Тыя, хто трапіў сюды аднойчы, плануюць сваё вяртанне…
У чытальнай зале бібліятэкі з 10 снежня 2021 года па 30 студзеня 2022 года вас чакае выстава пра падарожжа ў чароўны свет балот Ельні. Аўтар выставы —Алена Мурашка. Не падзяліцца хараством гэтых краявідаў немагчыма!
Запрашаем на выставу.