Рэспубліканская выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў «Грані творчасці — 2021» распачалася на пляцоўках МДУ імя А. А. Куляшова: чытальнай зале бібліятэкі і зале Славы ўніверсітэта.
Для ўдзелу ў выставе асобнымі аўтарамі і творчымі аб’яднаннямі студэнтаў з 24 ВНУ прадстаўлена больш за 100 творчых работ. Тэматычныя экспазіцыі рэспубліканскай выставы-конкурсу складаюць творчыя работы ў адпаведнасці з намінацыямі: «Летэрынг», «Рэхарыфма», «Фота-альтэрнат», «Візуальны сэт». Выстава праходзіць пад дэвізам: «Захавай маю мову, чарговы наш век, як мелодыю свету, якую я чую!»
Дзейнічаць выстава будзе да 1 снежня 2021 года. Запрашаем!