19 лютага у чытальнай зале з 14.00 да 17.00 гадзін пройдзе Дзень анімацыі па-беларуску, прысвечаны святкаванню Дня роднай мовы. Да прагляду прапануюцца анімацыйныя фільмы на беларускай мове: пра прыгоды папулярнага персанажа народных легенд і паданняў Несцеркі; серыя гісторыка-пазнавальных анімацыйных фільмаў пра ўзнікненне гербаў беларускіх гарадоў; папуры з кароценькіх гісторый, якія з гумарам ілюструюць беларускія прымаўкі.
Запрашаем усіх! Уваход вольны.