Напярэдадні святкавання Дня роднай мовы ў фонд бібліятэкі перададзены літаратурна-мастацкі альманах «Брама» Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў».
У нумары: паэзія і проза Лідзіі Андрэевай, Васіля Аўраменка, Тамары Аўсяннікавай, Таццяны Барысік, Віталя Еўмянькова, Аляксея Карпенкі, Галіны Пярун, Сяргея Целеша, Фелікса Шкірманкова, Міколы Яцкова; літаратурна-крытычныя артыкулы.
Альманах мае дароўны надпіс Яраслава Клімуця. Азнаёміцца з выданнем можна ў чытальнай зале бібліятэкі.