8 верасня спаўняецца 80 год з дня нараджэння беларускага паэта і перакладчыка Анатоля Грачанікава. Яго кнігі, бясспрэчна, сведчаць пра самабытны талент паэта, яго адметную індывідуальнасць і вялікія магчымасці мастацкага асваення свету. У лепшых творах паэта вабіць глыбіня і прыгажосць мастацкага слова, духоўная насычанасць, напружанасць маральнага пошуку.
З нагоды 80-годдзя Анатоля Грачанікава на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (ауд. 177, вучэбны корпус №1а) разгорнута выстава “Не трэба жыць як набяжыць…”.
Запрашаем на прагляд.