Выстава да канферэнцыі «Пачатковая адукацыя: пытанні тэорыі, методыкі, кадравага забеспячэння»

Печать

20 сакавіка 2024 года ва ўстанове адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова» прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Пачатковая адукацыя: пытанні тэорыі, методыкі, кадравага забеспячэння».

Удзел ў канферэнцыі прымалі выкладчыкі ўстаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, навуковыя супрацоўнікі, аспіранты, педагагічныя работнікі ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай і спецыяльнай адукацыі.

На канферэнцыі абмяркоўвалісь пытанні:

  • Псіхолага-педагагічныя асновы навучання і выхавання малодшых школьнікаў.
  • Удасканаленне методыкі прыродазнаўчай адукацыі малодшых школьнікаў.
  • Філалагічная адукацыя малодшых школьнікаў: тэарэтычныя асновы і метадычныя рашэнні.
  • Праблемы і перспектывы пачатковай матэматычнай адукацыі.
  • Сучасныя падыходы да эстэтычнай адукацыі малодшых школьнікаў.
  • Выхаванне малодшых школьнікаў: актуальныя праблемы і эфектыўныя педагагічныя інструменты іх вырашэння.
  • Адаптыўнае адукацыйнае асяроддзе як рэсурс эфектыўнага развіцця малодшых школьнікаў (навучанне і выхаванне адораных навучэнцаў, навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця).
  • Удасканаленне падрыхтоўкі педагагічных работнікаў для пачатковай адукацыі.

У рамках канферэнцыі была арганізавана выстава прац прафесарска-выкладчыцкага складу факультэта пачатковай і музычнай адукацыі. На выставе былі прадстаўлены манаграфіі, падручнікі і вучэбна-метадычныя дапаможнікі выкладчыкаў кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі і кафедры музыкі і эстэтычнай адукацыі.

Вверх