Пераможцаў рэспубліканскага конкурсу ўшаноўвалі ў Полацку

Печать

Пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія» 2016 года ўшаноўвалі ў Полацку.

Пісьменніцы Людміле Рублеўскай прысудзілі Нацыянальную літаратурную прэмію за твор «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата». Цырымонія абвяшчэння пераможцаў прайшла 3 верасня ў Полацку ў межах святкавання Дня беларускага пісьменства. Рублеўская атрымала прэмію як аўтар найлепшага празаічнага твору.

У намінацыі «Паэзія» прэміяй уганаравалі Анатоля Аўруціна за зборнік «Прасвятленне». Крытык Валерый Назараў быў адзначаны за працу «Тайнапіс Андрэя Мрыя». Іншыя ўзнагароды разьмеркавалі такім чынам:

Найлепшы драматургічны твор — Васіль Ткачоў, зборнік «Характары».

Найлепшы публіцыстычны твор — Зіновій Прыгодзіч, зборнік «Постаці».

Найлепшы твор для дзяцей — Міхаіл Пазднякоў, зборнік казак «Возера Дзіва».

Дэбют — Маргарыта Лышкевіч, зборнік «Яблыкі».

Нацыянальная літаратурная прэмія заснаваная Міністэрствам інфармацыі Беларусі. Яе пераможцаў узнагароджваюць каштоўнымі прызамі і грашовымі прэміямі. Сёлета яна ўручалася ў трэці раз.

Запрашаем знаёміцца з творамі літаратараў у нашай універсітэцкай бібліятэцы.

Вверх